Заря над Неманом Идет подписка О газете Контакты

Чытай і ведай сваё

Чытай і ведай сваё24 июля 2026 — 11:36

Паважаныя чытачы! Сумесны праект Мастоўскай раённай бібліятэкі і раённай газеты “Зара над Нёманам” пад назвай “Чытайце лепшае! Чытайце беларускае!” працягваецца.

Прапануем вам пазнаёміцца з кнігай Ягора Аляксеевіча Ненадаўца “Родник животворящий: легенды о происхождении рек Беларуси в литературной обработке”, выдадзенай у выдавецтве “Беларуская навука” ў 2025 годзе.

У аснове кнігі – літаратурна апрацаваны фальклорны матэрыял, сабраны падчас палявых экспедыцый вядомым міфолагам, фалькларыстам, краязнаўцам, доктарам філалагічных навук, прафесарам А.М. Ненадаўцом. Легенды і паданні пра водныя артэрыі Беларусі, надрукаваныя ў кнізе, сведчаць пра ўзнікненне беларусаў як народа, узаемаадносіны з суседзямі, пра багаты духоўны свет нашых далёкіх продкаў і іх памкненні. Выданне, якое прапанавана шырокаму колу чытачоў, змяшчае прыгожыя, непаўторныя легенды і паданні пра паходжанне галоўных рэк Беларусі: Днепр і Сож, Прыпяць і Нёман, а таксама невялікіх рачулак: Мухавец, Бабруйка, Малінаўка, Ужыца і інш.

Наступная кніга “Край голубых озёр: озёра Беларуси в легендах и преданиях”, аўтарам якой з’яўляецца таксама Я. А. Ненадавец. Выдадзена ў выдавецтве “Беларуская навука” ў 2026 годзе. На старонках выдання змешчаны фальклорныя шэдэўры – вусна-паэтычныя творы пра паходжанне назваў азёраў нашай краіны, вялікія і малыя, глыбокія і мелкія, вядомыя і не вельмі. Сярод іх Нарач, Свіцязь, Любань, Князь-возера і інш. Нездарма нашу краіну называюць краем блакітных азёр, а самі азёры – вачыма зямлі. Выданне адрасавана ўсім тым, хто цікавіцца гісторыяй родная краю, духоўнай і культурнай спадчынай Беларусі.

Паважаныя чытачы! Запрашаем вас наведаць Мастоўскую раённую бібліятэку і пазнаёміцца з прапанаванымі выданнямі.

Вольга КОРШУН,

метадыст ДУК “Мастоўская райнная бібліятэка”

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».

Назад
Идет подписка О газете Контакты