Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод исторической памятиКультура

Чытаем разам пра вайну

Чытаем разам пра вайну14 мая 2016 — 10:00

 У Мастоўскай раённай бібліятэцы прайшла патрыятычная  акцыя  “Чытаем разам” з удзелам прадстаўнікоў мясцовай  улады, вядомых  людзей нашага раёна, юных і дарослых чытачоў — усіх, хто нераўнадушны да беларускай паэзіі.

Кожны жадаючы мог прачытаць  свой любімы верш беларускага паэта на ваенна-патрытычную тэматыку.

Літаратурна-асветніцкая акцыя праходзіла ў два этапы. Трэцякласнікі   гімназіі №1 г. Масты са сваімі настаўнікамі сабраліся   ў чытальнай  зале дзіцячай бібліятэкі,  адзінаццацікласнікі   гэтай жа гімназіі — у літаратурна-музычнай гасцінай. Унікальнасць  мерапрыемства заключалася ў тым, што   вершы сваіх  любімых паэтаў чыталі не толькі бібліятэкары і  школьнікі,  але і начальнік  упраўлення па працы,  занятасці і сацыяльнай абароне   насельніцтва райвыканкама Марына  Осіпаўна Давыдзік,  галоўны спецыяліст   аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Міхаіл     Аляксандравіч   Храпко, старшыня раённага савета ветэранаў    Ірына Яўгенаўна Сераброўская.   Дарослыя і вучні дэкламавалі вершы  эмацыянальна і пранікнёна і за-служылі апладысменты слухачоў.

  —Важна захаваць у памяці  рабят слаўную гісторыю нашых продкаў,— так акрэсліла  свой удзел у  мерапрыемстве М.О.  Давыдзік.   Гучалі творы Пімена Панчанкі, Леа-ніда Пранчака, Анатоля Астрэйкі, Алеся Бачылы, Анатоля Вярцінскага, Валянціна Таўлая, Кандрата Крапівы, Міколы Сурначова. Гэтыя паэты  не толькі бачылі і перажылі жахі вайны, многім  з іх    давялося    ваяваць, а Мікола Сурначоў  загінуў, не дачакаўшыся Перамогі. Усё, што яны  ўбачылі і перажылі на франтавых дарогах, партызанскіх атрадах і на зруйнаванай фашыстамі  беларускай зямлі, легла ў аснову  вершаў. Болем і смуткам, трывогай і надзеяй, пачуццём помсты за знявечаную зямлю і  непахіснай верай у Перамогу пранікнута паэзія  саракавых гадоў. У  перапынках паміж  баямі  ў вершах байцы шукалі суцяшэнне і лекі для душы. Паэзія ваеннага часу — непасрэдныя ўражанні тых,  хто набліжаў Перамогу, таму і  сённяшняга чытача    яна   не пакідае раўнадушным.  

   Хіба можна  раўнадушна  бачыць і чытаць  пажоўклыя ад часу   франтавыя трохкутнічкі-пісьмы? І такія бясцэнныя рэліквіі  захаваліся ў бібліятэцы і былі прадстаўлены  маленькім слухачам! Лісты з фронту — напамін пра страшную вайну.   У хлопчыкаў і дзяўчынак, якія аб  мінулай вайне  толькі чыталі ў падручніках  гісторыі   ці бачылі кіно, гэтыя   пісьмы  выклікалі  непасрэдную цікавасць, а напісанае ў іх — многа перажыванняў. Кожнае пісьмо з  фронту— страшны напамін аб жудаснай вайне і неадольная прага да жыцця.

   Увазе удзельнікаў мерапрыемства была прапанавана  выстаўка “Слова замест зброі”. Вольга Анатольеўна Коршун пазнаёміла прысутных з газетамі, лістоўкамі, плакатамі, якія  друкаваліся ў  гады вайны.   Гэтыя  ўнікальныя экспанаты прадставіў бібліятэцы  музей  “Лес і чалавек”.    Юныя мастакі, навучэнцы  Мастоўскай дзіцячай школы мастацтваў    падрыхтавалі да  свята Перамогі  выстаўку  сваіх  малюнкаў на  ваенна-патрыятычную тэматыку.   Хлопчыкі і дзяўчынкі малявалі вайну, але вайна і дзеці — рэчы несумяшчальныя.  Чорныя і шэрыя фарбы на карцінах    перамяжоўваюцца з яркімі і светлымі як надзея на  мірнае  шчаслівае жыццё. 

Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ                                                                                                                                                                


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио