Твою жизнь охраняют от бед…».
Прыйшлі на памяць радкі з вядомай песні, што хочацца адрасаваць усяму медыцынскаму персаналу Пескаўскай амбулаторыі агульнай практыкі, якую ўзначальвае доктар Алег Алегавіч Тарыма.
Гэта сапраўдны прафесіянал, хоць зусім яшчэ малады, чалавек з добрым сэрцам, інтэлігент, просты ў гутарцы, які ўмее выслухаць і пачуць кожнага свайго пацыента, правільна настроіць хворага на выздараўленне, і, што ў сталым узросце немалаважна, дапаможа вырашыць любую праблему (напрыклад, як дабрацца дадому за 5 км ад амбулаторыі пасля медыцынскай працэдуры).
Пад кіраўніцвам Алега Алегавіча ў амбулаторыі пануе цішыня, спакой і кожны сумленна выконвае свае абавязкі. Дадуць слушную параду нават па тэлефоне і прыйдуць на дапамогу ў патрэбную хвіліну медсястра Марына Іванаўна Дудзінская і памочнік доктара Наталля Эдвардаўна Тоўсцік. Прафесіяналамі сваёй справы з’ўляюцца акушэрка Алена Міхайлаўна Тарыма, медыцынскія сёстры Марына Віктараўна Лысюк, Ірэна Канстанцінаўна Лавыш, урач-стаматолаг Святлана Лявонцьеўна Данільчык, лабарант Таццяна Аляксееўна Крыцкая, вадзіцель аўтамабіля хуткай дапамогі Алег Мікалаевіч Тарыма.
Словы падзякі хочацца выказаць усім пералічаным за іх сумленнасць, адказнасць, цяпло і чуласць, з якімі яны адносяцца да пацыентаў, будзе гэта маленькае дзіця ці сталы чалавек. Дзякуй вам, людзі ў белых халатах, за ўвагу, павагу, клопат, цярпенне і добразычлівыя адносіны да нас, пажылых людзей.
З асабістага вопыту адзначу, што, дзякуючы медработнікам амбулаторыі, мы з мужам своечасова прайшлі дыспансерызацыю, атрымалі прышчэпкі ад грыпу і каронавірусу, у час і арганізавана праходзім флюараграфію.
Жадаем усім медыцынскім работнікам моцнага здароўя, менш трывожных выклікаў і цяжкіх хворых, душэўнага спакою і ўпэўненасці ў затраўшнім дні. Няхай абмінаюць вас і вашы сем’і нягоды і трывогі, а дабрабыту, радасных падзей і шчасця з кожным днём прыбаўляецца.
Алена БЯЙДУК,
жыхарка вёскі Міжава
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад