24 апреля 2026 — 16:06
У мінулую суботу школьны двор і навакольныя вуліцы зноў ажылі ад гуку грабляў, шуршання мяшкоў і вясёлага смеху.
Як толькі прыйшло першае вясновае цяпло, школьная брыгада ўзялася за ўборку ўнутранай і прышкольнай тэрыторыі. Вучні старэйшых і сярэдніх класаў разам з настаўнікамі зграбалі лісце, галінкі, мылі лавачкі і абнаўлялі клумбы. Кожны знаходзіў сабе справу па сілах, і хутка школьны двор стаў выглядаць акуратна, свежа.
Асаблівай увагі заслугоўвае работа валанцёрскага атрада. Навучэнцы старэйшых класаў і педагогі, якія выказалі асабістае жаданне, адправіліся на прыдарожную лясную паласу ў вёсках Сухінічы і Міклашоўцы. З мяшкамі і добрым настроем яны прыбралі смецце, якога за халодны сезон шмат сабралася ў кюветах, на ўзлесках. «Гэта не проста абавязак, а магчымасць адчуць сябе часткай вялікай справы. Калі ты бачыш, як ад тваёй працы становіцца чысцей дарога, па якой кожны дзень едуць і ідуць людзі, гэта ўжо выхаваўчы вынік», – заўважыў настаўнік, які разам з вучнямі збіраў смецце.




Суботнік стаў сапраўдным святам працы, адказнасці і грамадзянскай свядомасці. Пад гукі музыкі і жарты вучні не толькі прыбіралі, але і вучыліся беражліва ставіцца да навакольнага асяроддзя. Як падкрэсліла кіраўніцтва ўстановы, такія мерапрыемствы выхоўваюць не толькі працавітасць, але і паказваюць на практыцы, што чысціня пачынаецца з кожнага з нас, а змяненні да лепшага магчымы толькі дзякуючы супольным намаганням.





Крысціна Вахрушава, педагог- арганізатар
ДУА “Дубненская сярэдняя школа імя А. С. Данілава”
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад