Па традыцыі, падчас святкавання Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і пера-працоўчай прамысловасці АПК праводзіцца конкурс сярод сельскагаспадарчых прадпрыемстваў на лепшае афармленне святочнага снапа і каравая. Не стаў выключэннем і бягучы год.
Сёлета лепшыя гаспадыні і спецыялісты гаспадарак зноў пастараліся на славу. Снапы і караваі, што былі выстаўлены ў фае Гудзевіцкага цэнтра вольнага часу і культуры, дзе ладзілася раённае свята, здзіўлялі сваім багатым аздабленнем, выдумкай і фантазіяй вяскоўцаў. Здаўна сноп і каравай сімвалізавалі сабраны ўра-джай, багацце і ўрадлівасць хлебнай нівы.
-- Камісіі было складана вызначыць пераможцаў конкурсу, — адзначае старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Віктар Міхайлавіч Мятлюк. – Першае месца за лепшае афармленне святочнага каравая было прысу-джана сельгаскааператыву “Азяранскі”, а святочнага снапа – сельгаскааператыву імя Адама Міцкевіча.
Пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі райкама прафсаюза работнікаў АПК і грашовымі прэміямі.
Н.БЯЙДУК
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад