Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноОфициальноГод исторической памятиФестиваль национальных культур

Что символизирует обновленный логотип Фестиваля национальных культур

Что символизирует обновленный логотип Фестиваля национальных культур02 апреля 2020 — 07:16
Сёлета Гродна зноў прыме заключныя мерапрыемствы Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, якія запланаваны на першыя выхадныя чэрвеня.
 
 
Па традыцыі задоўга да самога свята горад, асноўныя ўезды ў яго будуць упрыгожаны вялікімі банерамі, расцяжкамі і стэндамі-запрашэннямі на фестываль. На іх можна будзе пабачыць адноўлены сімвал, пазнавальны цвецік-семіцвецік.
 
 
Выява кветкі ўсім добра памятаецца рознакаляровымі пялёсткамі. А сёлета іх упрыгожылі арнаменты, што яднае кветку з яшчэ адным фестывальным сімвалам – буслом, на крылах якога таксама ёсць арнамент. Як расказаў мастак-дызайнер Юрый Кубараў, кожны пялёстак адлюстроўвае арнамент пэўнай групы народаў, што традыцыйна бяруць удзел у фестывалі.
 
 
 Так, да прыкладу, ёсць скандынаўская, прыбалтыйская, славянская групы, цюркскія народы. Паколькі пялёсткі былі канкрэтнага колеру, узор таксама падбіраўся ў гэтай гаме, – зазначыў Юрый Кубараў.
 
 
Самая разнастайная сувенірная прадукцыя, банеры, запрашэнні, праграмы – новы і пазнавальны цвецік-семіцвецік з’явіцца шмат на якіх аб’ектах. Да таго ж, як распавялі ў аддзеле культуры гарвыканкама, абмяркоўваецца пытанне, каб змясціць выяву фестывальнай кветкі на этыкетках харчовых тавараў, што выпускаюцца на Гродзеншчыне.

 

 

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио