Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноОфициальноПолитикаНавстречу республиканскому референдуму

Что говорят белорусы о вынесенном на обсуждение проекте Конституции

Что говорят белорусы о вынесенном на обсуждение проекте Конституции04 января 2022 — 08:15

Па ўсёй краіне працягваецца ўсенароднае абмеркаванне праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Людзі адзначаюць найважнейшыя навацыі, якія знайшлі адлюстраванне ў праекце Асноўнага Закона.
 
Iван Фясенка, настаўнiк, загадчык народнага гiсторыка‑краязнаўчага музея i музея валуноў, г. п. Радунь:

— Звярнуў увагу на тое, што ў якасцi дапаўненняў у Канстытуцыю плануецца замацаваць за бацькамi абавязак прывiваць дзецям культуру, павагу да законаў, гiстарычных i нацыянальных традыцый краiны. Але i дзяржава абавязуецца садзейнiчаць усебаковаму развiццю моладзi, ствараць умовы для рэалiзацыi яе патэнцыялу. Гэта значыць, што зараз на гэтай нiве трэба працаваць не толькi прадстаўнiкам сферы адукацыi, але таксама iншым дзяржаўным структурам i, у абавязковым парадку, — сем’ям. Гэты момант вельмi важны, паколькi аж да гэтага часу не было комплекснага падыходу да выхавання ўсебакова развiтой асобы. Комплексны падыход — гэта новы ўзровень у выхаваўчай працы. Дадзеная папраўка дасць магчымасць скаардынаваць работу розных ведамстваў i арганiзацый з педагагiчнымi калектывамi для вырашэння галоўнай задачы. Бо ўсiм зразумела, што без маладых патрыётаў немагчыма далейшае развiццё нашай дзяржавы. Актуальны, важны дадатак, якi неабходна, як я лiчу, замацаваць у Канстытуцыi.
  • Я ўсё жыццё, 40 гадоў, прапрацаваў у педагогiцы i магу з усёй адказнасцю сцвярджаць: гэтыя папраўкi ўносiлi людзi, якiя яшчэ не «адарвалiся ад зямлi», не лунаюць у аблоках, седзячы ў сваiх кабiнетах. 
Людзi, якiя разумеюць, што з абноўленым Асноўным Законам жыць не толькi нам, але i нашым дзецям, унукам, а магчыма, i праўнукам.

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио