Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСоциумОбщественная жизнь

Чаму можна павучыцца ў старэйшага пакалення?

Чаму можна павучыцца ў  старэйшага пакалення?30 октября 2013 — 10:00

Адна з самых добрых традыцый нашага народа – будаваць сваё жыццё, абапіраючыся на вопыт папярэдніх пакаленняў, слухаючы іх парады і памнажаючы набыткі, адчуваючы іх пастаянную падтрымку. Якія жыццёвыя ўрокі старэйшых калег, нашых бацькоў, дзядуль і бабуль былі б карысныя сучаснай моладзі? З такім пытаннем мы звярнуліся да нашых чытачоў.

Мікалай Дзмітрыевіч УГНІВЫ,намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце МПМК-155:— Мяне захапляе і здзіўляе працавітасць старэйшага пакалення. Калі сталыя людзі выходзяць на пенсію, яны ўсё роўна працягваюць працаваць. Дапамагаюць дзецям гадаваць унукаў, весці хатнюю гаспадарку, вырошчваюць на дачы і прысядзібных участках садавіну і агародніну, што толькі памнажае іх жыццёвыя сілы. Нашы бабулі і дзядулі заўсёды заняты справай, чаго, на жаль, нельга сказаць пра многіх маладых людзей, якія хочуць усё і адразу, не прыкладваючы аніякіх намаганняў.У старэйшых людзей ёсць тое, чаго ў нас пакуль што няма ў сілу ўзросту, — мудрасці і жыццёвага вопыту. Мы па-вінны гэта цаніць і прыслухоўвацца да іх парад.

Дзмітрый Францавіч  БАГДАНОВІЧ,раённы ваенны камісар:— Два разы на год у час прызыўной кампаніі мне даводзіцца даволі цесна працаваць з маладымі людзьмі. Да гонару апошніх, у некаторых з іх могуць павучыцца нават сталыя грамадзяне. Напрыклад, настойлівасці і мэтанакіраванасці. У арміі ж вельмі цэняцца  таварыскасць, уменне ў патрэбны момант падставіць сябру плячо дапамогі, уменне адказваць за свае ўчынкі. Усе гэтыя жыццёвыя ўрокі ўжо прайшлі іх бацькі і дзеды, таму іх вопыт, які не купіш ні за якія грошы,  можна і трэба пераймаць.

Наталля Мікалаеўна АХРЫМОВІЧ,эканаміст РУП ЖКГ:— Мне здаецца, што нам ёсць сэнс павучыцца ў старэйшых спагадлівасці і ўзаемадапамозе, а  таксама цярпенню, душэўнасці, дабраце, гатоўнасці прыйсці на дапамогу ў любую хвіліну.На мой погляд, калі чалавек становіц-ца старэйшым, на жыццё ён глядзіць зусім іншымі вачыма. А галоўнае – у яго ёсць час перагледзець многія жыццёвыя каштоўнасці і сканцэнтравацца на галоўным, што не заўсёды могуць маладыя людзі. Таму, каб пазбегнуць многіх памылак у жыцці, варта прыслухоўвацца да слоў старэйшага пакалення.

Вікторыя Вацлаваўна БАБІЛЕВІЧ,загадчыца аддзялення тэрміновага сацыяльнага абслугоўванняцэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва:— Лічу, што нам трэба павучыцца ў старэйшых уменню радавацца жыццю. Да нас у цэнтр прыходзіць шмат пажылых людзей для ўдзелу ў разнастайных клубах па інтарэсах. Яны арганізоўваюць цікавыя сустрэчы, спяваюць, пішуць і чытаюць уласныя вершы, асвойваюць камп’ютар, выязджаюць у турыстычныя паездкі. Некаторым бабулям і дзядулям ужо за сем-дзесят, а яны не губляюць аптымізму і нас яшчэ заражаюць сваёй энергіяй.Такой актыўнай цікавасці да жыцця і імкненню да зносін, жыццярадаснасці і аптымізму, жаданню жыць і тварыць, можна і хочацца вучыцца.У тэмуХуткасць гуку – даволі дзіўная рэч. Бацькі штосьці кажуць табе ў дваццаць гадоў, а даходзіць толькі  ў сорак...Н.ШЭЎЧЫК


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио