Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСельская жизньСельская жизнь

Чалавек павінен пакінуць добры след

Чалавек павінен пакінуць добры след11 ноября 2015 — 10:00

 Вера Вікенцьеўна Пальчэўская на сёння адна з нешматлікіх жыхароў вёскі Падбараны, што на тэрыторыі Лунненскага сельскага Савета. Для аднавяскоўцаў яна чалавек аўтарытэтны і паважаны.  Дзесяць год запар  сяльчане выбіраюць яе сельскім старастам. Нядаўна Вера Вікенцьеўна  ўдзельнічала ў рабоце рэгіянальнага сходу дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 27 склікання з удзелам членаў  Савета Рэспублікі Беларусь і  дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. На сход таксама запрашаліся прадстаўнікі органаў мясцовага самакіравання.

   —Актыўная, ініцыятыўная і творчая. У 2013 годзе па яе ініцыятыве і непасрэдным удзеле было праведзена свята вёскі Падбараны. Пра яго з задавальненнем успа-мінаюць і сёння. Свята было арганізавана з такім размахам,  што яго не сорамна было б паказаць і па тэлебачанні, каб  паглядзела ўся  Беларусь, як можна цікава жыць  у  глыбінцы, калі  там жывуць  неабыякавыя вяскоўцы, — задаволена сельскім старастам кіраўнік справамі Лунненскага сельвыканкама Вольга Анатольеўна Каранеўская.

У гады маладосці Веры Вікенцьеўны  ў Падбаранах пражывала больш за сотню чалавек. На сёння засталося каля  дваццаці, пераважна  бабулі-пен-сіянеркі і толькі  ў  двух дамах  жывуць  разам  састарэлыя муж і жонка.  Падбараны знаходзяцца ў маляўнічым месцы, і  пустуючыя дамы ахвотна набываюць  гродзенцы і нават расіяне пад дачы.

  —Раней   наша вёска  з раніцы да вечара звінела  звонкімі дзіцячымі  галасамі. Сорак кароў выганялі  вяскоўцы  на пашу. Сёння ніхто   карову не трымае, пастарэлі мы, і сілы   ўжо  не тыя.  Раней і мы з мужам  мелі карову, а то і дзве, здавалі дзяржаве малако,  цялят, кармілі  па некалькі свіней. Сялянскай працы  ніколі не цуралася. Дваццаць шэсць  гадоў адпрацавала даяркай на  жывёлагадоўчай ферме “Падбараны”. У пяць гадзін раніцы  і зімой і летам, бывала, што  без выхадных, даводзілася бегчы на ферму, вярталася дамоў позна вечарам.  Дваццаць чатыры каровы трэба было падаіць уручную. Гэта ўжо пазней на ферме з’явіліся даільныя апараты, тады і праца даяркі аблегчылася. А цяпер    адзіноту  разбаўляюць толькі дзве  кошкі. Лёс распарадзіўся са  мной не вельмі літасціва: пахавала  двух мужоў. Дзеці і ўнукі  ўжо даўно выраслі і разляцеліся з  бацькоўскага дома. Я ўжо прабабуля,  радуюся праўнуку Ігару, якога назвалі ў гонар дзеда і якому   ўжо пяты год, —  з непрыхаванай настальгіяй і гонарам пра маладое пакаленне распавядае Вера Вікенцьеўна  пра  вясковае жыццё і  сваіх  блізкіх.

  Жыхары Падбаран  зараз знаходзяцца ў тым узросце, што ім патрэбна дапамога ў вырашэнні  штодзённых бытавых праблем, якіх  мноства  падкідвае  вясковае жыццё:  у кагосьці пава-ліўся плот, камусьці трэба  адрамантаваць ці пачысціць комін і печ, замяніць электраправодку. З гэтымі і многімі другімі праблемамі вяскоўцы звяртаюцца да свайго старасты, праз яго трымаюць цесную сувязь  з  мясцовай уладай.  Ужо летам вяскоўцы з дапамогай старасты пачынаюць клапаціцца пра паліва на зіму. Звяртаюцца  яны да Веры Вікенцьеўны, каб  дапамагла атрымаць адпаведныя даведкі  ў сельскім Савеце.  Гэтым летам амаль усе жыхары Падбаран на чале са сваім старастам дружна выйшлі, каб навесці  парадак  на вясковых могілках.

За сабраныя сродкі пры падтрымцы айца  Аляксандра і мясцовага сельгаспрадпрыемства “Чарлёна” паставілі крыж на  ўездзе ў вёску з боку Лунна. Сельскі стараста мяркуе, што работы па добраўпарадкаванню  сельскіх могілак будуць працягвацца.

   —На  гэтую   высакародную справу многіх  вяскоўцаў і агітаваць доўга не давялося.   Амаль усе мы знаходзімся ў такім узросце, калі прыходзіцца  думаць пра вечны спачын, а спачываць  хочацца  на прыстойных могілках, —разважае Вера Вікенцьеўна.

 Два гады назад па ініцыятыве сельскага старасты  ў Падбаранах  правялі  свята вёскі. Прайшло яно з такім размахам, што  аб ім успамінаюць  і сёння.

Свята працягвалася з ранку да самага вечара. На свята прыехаў  зямляк, музыкант і кампазітар  Яўген Канстанцінавіч  Петрашэвіч, які здзіўляў вяскоўцаў сваімі музычнымі здольнасцямі і талентам.  Нават  землякі са Смаленска вырашылі завітаць на свята роднай вёскі.  

Чалавек павінен пакінуць добры след на зямлі. І пахвальна, калі яму  ўдаецца пакінуць не адзін, а некалькі такіх слядоў.                                         

Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио