Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноЛюди нашей МостовщиныЛюди нашей Мостовщины

Цёплы прыём у губернатара

Цёплы прыём у губернатара15 марта 2012 — 10:00

Напярэдадні свята Восьмага сакавіка загадчыцы аддзела абслугоўвання і інфармацыі Мастоўскай цэнтральнай бібліятэкі Людміле Іосіфаўне Пакаціла выпаў гонар пабываць на прыёме ў старшыні Гродзенскага аблвыканкама  С. Б. Шапіры. Уражанні ў Людмілы Іосіфаўны ад  цёплага прыёму, ад новых знаёмстваў, песняў і падарункаў засталіся самыя добрыя. У сувязі з тым, што 2012 год у Беларусі аб’яўлены Годам кнігі, многа гаварылася  аб адраджэнні  і прапагандзе духоўнай і культурнай спадчыны, а ў бібліятэкараў для гэтага неабмежаваныя магчымасці.

Трыццаць два гады прапагандуе сярод мастаўчан добрую кнігу Людміла Іосіфаўна. Праўда, як прызнаецца яна сама, сёння функцыі бібліятэкі не абмяжоўваюцца толькі прапагандай кнігі, бібліятэка ладзіць сваю работу, зыходзячы з патрэб сучаснасці. Зараз паслугамі бібліятэкі карыстаюцца  5520 чалавек, аддзел абслугоўвання аказвае  26 відаў платных паслуг. Абслугоў-ваннем жыхароў аддаленых вёсак займаецца перасоўная бібліятэка, якая з’яўляецца структурным падраздзяленнем аддзела абслугоўвання.    Пры бібліятэцы створаны і працуюць мультымедыйны цэнтр, інтэрнэт-клас, цэнтр прававой інфармацыі, аўтаматызаванае месца для інвалідаў па зроку і літаратурна-музычная гасцёўня “Натхненне”.

Дваццаць сем гадоў Людміла Іосіфаўна з’яўляецца нязменным кіраўніком гасцёўні. За гэты час былі арганізаваны сустрэчы з вядомымі беларускімі пісьменнікамі        В. Быкавым, А. Русаком, Л. Дранько-Майсюком, А. Махначом,  П. Місько, М. Шаўчонак і іншымі. Шмат цікавых сустрэч адбываецца ў гасцёўні і з мясцовымі паэтамі. Л.І. Пакаціла  актыўна ўдзельнічае ў  штогадовым свяце польскай паэзіі і творчасці Э. Ажэшкі.

 Творча падыходзіць загадчыца аддзела да арганізацыі вольнага часу  жыхароў райцэнтра. Традыцыйнымі  сталі ў бібліятэцы святкаванні Дня маці, Дня беларускай  пісьменнасці, Дня сям’і.

Людміла Іосіфаўна ніколі не пашкадавала, што ў свой час прыйшла працаваць у бібліятэку. Калі ў чалавека любімая работа, можна сцвярджаць, што ён   шчаслівы.              Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧНа здымку: Л.І. ПАКАЦІЛА. Фота С. ЗВЯРОВІЧА


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио