Сярод шматлікіх святаў у нашай краіне Дзень маці займае асаблівае месца. Штогод ён адзначаецца 14 кастрычніка. У гэты дзень гучаць словы падзякі ўсім матулям.
У нашай установе адукацыі навучэнцы таксама любяць віншаваць сваіх мам, рыхтуюць для іх канцэрты і падарункі.
Актыўнымі ўдзельнікамі Тыдня маці сталі навучэнцы пачатковых класаў, дзякуючы якім быў арганізаваны паядынак фантазёраў "Падарунак маме". У гэтым паядынку дзеці праявілі творчыя здольнасці і крэатыўна аформілі фотаздымкі сваёй матулі. Была арганізавана работа творчай майстэрні, дзе навучэнцы афармлялі паштоўкі, буклеты, вырабы.
Цікавай і займальнай была акцыя “Мы славім жанчыну - маці”. На працягу тыдня члены ГА “ БРСМ” і “ БРПА” рыхтаваліся да святочнай праграмы: падбіралі песні, вучылі вершы.
Навучэнцы 1-5 класаў прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў «Я люблю сваю матулю ». Малюнкі яны падарылі сваім мамам на святочным канцэрце.
Запамінальнай для дзяцей стала акцыя “Дом без адзіноты” (наведванне і віншаванне ветэранаў-жанчын з Днём маці ), у якой прынялі ўдзел усе жадаючыя. Вучні школы з вялікім задавальненнем віншавалі ветэранаў-жанчын.
Самымі актыўнымі ўдзельнікамі Рэспубліканскай прафсаюзнай акцыі «Павіншуем маму разам» сталі навучэнцы 4 класа, якія падарылі матулям яркія паштоўкі.
Напрыканцы Тыдня маці прайшоў канцэрт «Ты маё сэрца», які наведалі матулі і бабулі.
Сяточная праграма пачалася з прэзентацыі песні “Пакроў Багародзіцы". З хваляваннем і глыбокай удзячнасцю навучэнцы школы са сцэны славілі Жанчыну - Маці. Пранікнёна гучалі вершы, песні для матуль. Матулі таксама падпявалі юным артыстам. На іх тварах ззялі ўсмешкі, вочы выпраменьвалі святло, цяпло, шчасце і каханне.
Мэта правядзення свята была дасягнута: нашы мілыя і самыя любімыя матулі адчувалі сябе задаволенымі і шчаслівымі.
Нізкі паклон Вам, дарагія Матулі!
Гардзейка Ірына Уладзіміраўна, педагог сацыяльны ДУА “Мілявіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад