Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Быццам жывыя

28 июля 2011 — 10:00

У Гудзевіцкім літаратурна-краязнаўчым музеі арганізавана захапляючая выстава “На вадаёмах Панямоння”, на якой прадстаўлены чучалы многіх звяроў нашага  Прынёманскага краю— маляўнічага кутка  Беларусі.

Жывёлам, якія жывуць у гэтых мясцінах, прысвечана  выстава ў нашым музеі.У час экскурсіі можна пазнаёміцца з самымі цікавымі з іх: кулёнам вялікім, янотападобным сабакам, балотным мышаловам, вялікім бугаём і іншымі. Экспанаты прывезены з Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея. Можна сказаць, жыхарам Гудзевіч пашанцавала.

Мяне выстава ўразіла  тым, што глядзіш на чучалы звяроў і птушак, а яны, як жывыя. Мне спадабаўся янотападобны сабака. Гэта ўсяядны сабака, ён разбурае гнёзды птушак, таму яго лічаць драпежнікам. 

З атрада птушак мяне ўразіў кулён вялікі— самы буйны кулік нашай фауны. Яго вага дасягае 1,2 кілаграма, размах крылаў—каля метра.У час экскурсіі я даведалася шмат цікавага, і  раю вам наведаць выставу  “На вадаёмах Панямоння”.                                 В. ГАБРУСЕВІЧ


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио