У Гудзевіцкім літаратурна-краязнаўчым музеі арганізавана захапляючая выстава “На вадаёмах Панямоння”, на якой прадстаўлены чучалы многіх звяроў нашага Прынёманскага краю— маляўнічага кутка Беларусі.
Жывёлам, якія жывуць у гэтых мясцінах, прысвечана выстава ў нашым музеі.У час экскурсіі можна пазнаёміцца з самымі цікавымі з іх: кулёнам вялікім, янотападобным сабакам, балотным мышаловам, вялікім бугаём і іншымі. Экспанаты прывезены з Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея. Можна сказаць, жыхарам Гудзевіч пашанцавала.
Мяне выстава ўразіла тым, што глядзіш на чучалы звяроў і птушак, а яны, як жывыя. Мне спадабаўся янотападобны сабака. Гэта ўсяядны сабака, ён разбурае гнёзды птушак, таму яго лічаць драпежнікам.
З атрада птушак мяне ўразіў кулён вялікі— самы буйны кулік нашай фауны. Яго вага дасягае 1,2 кілаграма, размах крылаў—каля метра.У час экскурсіі я даведалася шмат цікавага, і раю вам наведаць выставу “На вадаёмах Панямоння”. В. ГАБРУСЕВІЧ
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад