
У Мікелеўшчынскай школе, як і ў любой іншай, працуюць пераважна жанчыны. Пра важнасць мацярынскай місіі яны могуць разважаць бясконца, бо кожная не толькі педагог, але яшчэ і мама. Абедзьве місіі складаныя і адказныя.
Калі Тамары Міхайлаўне Кандратовіч прапанавалі арганізаваць музей Маці, пасля некаторага роздуму яна згадзілася і з энтузіязмам узялася за збор экс-панатаў. Тамара Міхайлаўна сама мама трох сыноў, а сёння ўжо і бабуля цудоўнага ўнука. Таму ідэя музея аказалася ёй блізкай і зразумелай. Так, дзякуючы групе энтузіястаў і пры асабістай падтрымцы намесніка старшыні райвыканкама Таісы Мікалаеўны Мурынай, у школе з’явіўся ўнікальны музей . У экспазіцыях музея знаходзяцца экспанаты, якія расказваюць пра заслужаных і цікавых жанчын-маці нашага раёна.
Музей Маці з ахвотай наведваюць экскурсанты, прыязджаюць нават з іншых раёнаў. Васьмікласніцы Вікторыя Лучко, Алена Руткевіч, Вольга Асцюкевіч узялі на сябе ролю экскурсаводаў.
Як прызналіся настаўніцы Надзея Анатольеўна Хальцава і Марына Станіславаўна Маскевіч (на здымку), якіх мы засталі ў музеі Маці, матэрыялы яны выкарыстоўваюць пры падрыхтоўцы выхаваўчых мерапрыемстваў. А яшчэ Надзея Анатольеўна і Марына Станіславаўна ў педагагічнай рабоце выкарыстоўваюць і газету “Зара над Нёманам” як крыніцу цікавай інфармацыі.
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад