
Вельмі важна навучыць дзіця, асабліва калі гэта першакласнік, правілам бяспечных паводзін дома, у школе, на вуліцы, у грамадскіх месцах. Нямала ўвагі надаецца гэтаму пытанню на вучэбных і факультатыўных занятках, у час правядзення выхаваўчых і пазакласных мерапрыемстваў у ДУА “Мілявіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”. Але самым цікавым, займальным і, на мой погляд, карысным будзе ролевая гульня з удзелам дарослых. І такая гульня ў нас адбылася.
Частым госцем у Мілявіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе бывае ўчастковы інспектар РАУС Мастоўскага райвыканкама лейтэнант міліцыі Я.А. Кіслы. На пачатку лютага Ягор Аляксандравіч зноў завітаў да нас у школу, каб чарговы раз нагадаць “пачаткоўцам” правільны і бяспечны шлях па маршруце “Дом – школа – дом”. Заняткі, якія хутка ператварыліся ў гульню, праходзілі не ў класным пакоі за партамі, а ў спартыўнай зале, дзе кожны адчуваў сябе свабодна і ўпэўнена, дзе кожны атрымаў сваю ролю і “нагуляўся” уволю. І як вынік – цікавая сустрэча, цудоўны настрой, фізічная размінка і, самае галоўнае, трывалыя веды, практычныя ўменні аб тым, як зрабіць сваё жыццё бяспечным.
Будзем спадзявацца, што сумеснымі намаганнямі мы зможам захаваць жыццё і здароўе нашым дзецям!
Таццяна Галавач,
настаўніца пачатковых класаў
ДУА “Мілявіцкі вучэбна-педагагічны комплекс
дзіцячы сад – сярэдняя школа”
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад