Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образование

Бяспечныя паводзіны – праз гульню

Бяспечныя паводзіны – праз гульню07 февраля 2020 — 14:21

Вельмі важна навучыць дзіця, асабліва калі гэта першакласнік, правілам бяспечных паводзін дома, у школе, на вуліцы, у грамадскіх  месцах. Нямала ўвагі надаецца гэтаму пытанню на вучэбных і факультатыўных занятках, у час правядзення выхаваўчых і пазакласных мерапрыемстваў у ДУА “Мілявіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”. Але самым цікавым, займальным і, на мой погляд, карысным будзе ролевая гульня з удзелам дарослых. І такая гульня ў нас адбылася.

 

Частым госцем у Мілявіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе бывае ўчастковы інспектар РАУС Мастоўскага райвыканкама лейтэнант міліцыі Я.А. Кіслы. На пачатку лютага Ягор Аляксандравіч зноў завітаў да нас у школу, каб чарговы раз нагадаць “пачаткоўцам” правільны і бяспечны шлях па маршруце “Дом – школа – дом”. Заняткі, якія хутка ператварыліся ў гульню,  праходзілі не ў класным пакоі за партамі, а ў спартыўнай зале, дзе кожны адчуваў сябе свабодна і ўпэўнена, дзе кожны атрымаў сваю ролю і “нагуляўся” уволю. І як вынік –  цікавая сустрэча, цудоўны настрой, фізічная размінка і, самае галоўнае,  трывалыя веды, практычныя ўменні аб тым, як зрабіць сваё жыццё бяспечным.

 

Будзем  спадзявацца, што сумеснымі намаганнямі мы зможам захаваць жыццё і здароўе нашым дзецям!

 

Таццяна Галавач,

настаўніца пачатковых класаў

ДУА “Мілявіцкі вучэбна-педагагічны комплекс

дзіцячы сад – сярэдняя школа”


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио