Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМолодёжьМолодёжьСельская жизньСельская жизньСоциумОбщественная жизньНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости МостовщиныЛюди нашей МостовщиныЛюди нашей Мостовщины

Быў тыдзень мовы сапраўдным святам! Сярэдняя школа №2 г. Масты рыхтавалася да Міжнароднага дня роднай мовы загадзя

Быў тыдзень мовы сапраўдным святам! Сярэдняя школа №2 г. Масты рыхтавалася да Міжнароднага дня роднай мовы загадзя24 февраля 2025 — 14:49

У выніку кожны клас, кожны вучань прыняў удзел у шэрагу  цікавых і карысных мерапрыемстваў, якія праходзілі  пяць дзён, з 19 па 23 верасня, пад агульнай назвай  “Тыдзень роднай мовы”.   

Падчас акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску” шасцікласнікі і дзевяцікласнікі  прэзентавалі самаробныя  беларускія паштоўкі са словамі любові да роднай мовы і ўдзячнасці продкам за моўны скарб. Вучні шостага беларускамоўнага  класа далі старт стварэнню інтэрактыўнага воблака  “Маё любімае слова па-беларуску”. Яго дапоўнілі  з дапамогай інфармацыйных тэхналогій сямікласнікі.  Пяцікласнікі вызначыліся ў флаер-фэсце  “Мой родны кут, як ты мне мілы”, а вучні  дзявятых і дзясятых класаў  – у акцыі  “Чытаем Максіма Танка разам”. У школьным музеі былі арганізаваны тэматычныя экскурсіі, а ў бібліятэцы – выстава беларускіх кніг і пазлаў з унікальнымі  словамі на роднай мове.  Знайшоўся час для захапляльнай  квэст-гульні “Фальклор, фальклор – душа народа”, гастранамічнага фэсту “Беларуская кухня” і іншых класных і пазакласных захапляльных мерапрыемстваў. 

Сярод іх школьнікам запомніцца сустрэча з беларускай паэтэсай, членам савета Гродзенскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі  Тамарай Мазур. Яна прадставіла  слайды з радкамі верша “Дыялог пра мову”, аздобленыя анімэ. Данесці сэнс твора да глядацкай аўдыторыі дапамаглі Яўген Добры і Герман Мыснік  – вучні настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Таццяны Калеснікавай. Яны выдатна сыгралі ролі двух суразмоўцаў Сцяпана і Івана і з удзячнасцю прынялі ад аўтара эзэмпляры яе новага паэтычнага зборніка “Васількі на світанні”.  

Затым школьнікі  папрасілі госцю расказаць пра свой творчы шлях. 

 Слухачы на прыкладзе жыцця шаноўнай госці пераканаліся ў тым, што варта шукаць і знайсці сваё месца там, дзе нарадзіліся, што неабходна валодаць роднай мовай – мовай свайго роду.

На фота.

Паэтэса Тамара МАЗУР ля слайдавай прэзентацыі  верша  “Дыялог пра мову”.

Пісьменніца падарыла свае кнігі Яўгену ДОБРАМУ і Герману МЫСНІКУ за выкананыя ролі герояў твора.

 Тамара МАЗУР з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Таццянай КАЛЕСНІКАВАЙ.

Удзячныя слухачы.


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио