Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСоциумКультураНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш край

Будзем жыць у прыгожае з вераю…

Будзем жыць у прыгожае з вераю…01 мая 2023 — 08:30

Ва УК “Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей” працягвае дзейнічаць выстава  “Святло Вялікадня”. Адкрыццё выставы было прыўрочана да Светлага Хрыстова Уваскрасення, да самага вялікага рэлігійнага свята, якое адзначаюць вернікі вясной.

Наведаўшы Гудзевіцкі музей вы маеце магчымасць пазнаёміцца з вышыванымі абразамі Святланы Зянонаўны Семашкевіч, вышывальшчыцы, матушкі храма святых апосталаў Пятра і Паўла в.Гарнастаевічы Гродзенскай епархіі. Створаныя матушкай Святланай іконы з бісеру не толькі прыгожыя, вытанчаныя, але і валодаюць асаблівай энергетыкай, бо ручная, досыць працяглая, праца закладвае ў творы светлыя намеры і душу самога майстра.

Больш за 30 гадоў яна вышывае бісерам вобразы праваслаўных святых, выкарыстоўваючы ўнікальную тэхналогію, якая аб'ядноўвае складанасць і маляўнічасць візантыйскай мазаікі з прыгажосцю рускай вышыўкі. За сваю высакародную працу ў славу праваслаўнай царквы Святлана Зянонаўна была ўзнагароджана шматлікімі граматамі і дыпломамі, сярод якіх узнагароды ад мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі і Міністэрства культуры Беларусі.

У 2013 годзе Святлана Зянонаўна стала «Жанчынай года» ў намінацыі «За духоўнае адраджэнне». А ў ліпені 2014 года ёй была ўручана штогадовая абласная прэмія «Чалавек года Гродзеншчыны». Святлана Зянонаўна Семашкевіч носіць ганаровае званне – шматдзетная мама.

Прадстаўленыя на выставе работы з’яўляюцца яшчэ адным сведчаннем таго, наколькі багата наша зямля на таленты, якія цудоўныя творы ствараюць тыя, хто жыве побач з намі.

Далучайцеся да дзівоснага свету мастацтва, толькі так вы можаце ўбачыць багацце і непаўторнасць таленту чалавека.                            

Сідар М.А., галоўны захавальнік фондаў


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио