У лістападзе нарадзілася дачушка ў сям’і Віктара і Марыны Мушынскіх, гэта трэцяе дзіця ў іх сям’і. Мушынскія жывуць у добраўпарадкаваным катэджы ў Вялікай Рагозніцы, дзе маюцца ўсе ўмовы для пражывання і выхавання дзяцей.
У пачатку 2010 года справіла наваселле ў Пацавічах яшчэ адна мнагадзетная сям’я Пятра і Алены Масквянковых.
На тэрыторыі Пацавіцкага сельскага Савета зараз пражывае 21 мнагадзетная сям’я. З боку мясцовай улады і СПК імя А. Міцкевіча створаны ўсе ўмовы для камфортнага пражывання такіх сем’яў.
А. БЫЛІНСКАЯ
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад