Заря над Неманом Идет подписка О газете Контакты

Будучае краіны пачынаецца са школьнай парты

Будучае краіны пачынаецца са школьнай парты03 сентября 2026 — 16:12

«Веды сёння – сіла і росквіт Беларусі заўтра!» – так гучыць тэма адзінага ўрока, які прайшоў 1 верасня 2026 года ва ўсіх установах  адукацыі Беларусі. Урок прымеркаваны да Дня ведаў і накіраваны на выхаванне грамадзянскай адказнасці, захаванне гістарычнай памяці і разуменне ролі школьнікаў у будучым нашай  краіны.

Наша школа не стала выключэннем і запрасіла ўсіх жадаючых наведаць урокі, прысвечаныя Дню ведаў.

Да ўрока наш клас рыхтаваўся загадзя. Надзейнымі маімі памагатымі, як і заўсёды, былі бацькі, якія яскрава прэзентавалі сваю працу на карысць дзяржаве і падрыхтавалі выставу сельскагаспадарчай прадукцыі. Вучні шукалі матэрыял пра вядомыя беларускія брэнды  і іх прадукцыю, падрыхтавалі прыказкі і прымаўкі аб вучобе. Прайшоў занятак уформе квэста. Удзельнікі мерапрыемства з цікавасцю падарожнічалі па розных станцыях. Пачалося падарожжа са станцыі “Размінка”, дзе вучням прапанавалася выбраць шэсць слоў, якія звязаны з тэмай урока і растлумачыць чаму. На станцыі “У далёкім прошлым” дзеці і дарослыя адказвалі на пытанні з загадкавага  мяшэчка: “Як перавозілі ўраджай з поля, калі не было машын?”,  “Як раней перадавалі пісьмы ў другі горад, калі не было паштовай сувязі?”, або “Як раней асвятлялі жыллё ноччу, калі не было электрычнасці?”

На станцыі “Беларусь сучасная” пазнаёміліся з дасягненнямі  краіны ў вобласці эканомікі, адукацыі і навукі, спорту і медыцыны за апошнія гады.

Асабліва ўсіх захапілі гульні “Веру – не веру” і “Прадоўжы прыказку”. Не менш цікава прайшоў парад  прафесій, дзе вучні не толькі змаглі пазнаёміцца з новымі прафесіямі, але і пабываць у ролі касманаўта, повара,  канструктара, выратавальніка і так далей.

Разам з бацькамі і вучнямі абмеркавалі, у чым галоўны пасыл выказвання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка «На кожным з беларусаў ляжыць адказнасць за лёс краіны. І галоўнае – ва ўсіх ёсць роўныя, спрыяльныя стартавыя ўмовы для таго, каб стаць паспяховым і мяняць жыццё ў Беларусі да лепшага. У гэтым сэнс нашай мадэлі сацыяльна арыентаванай дзяржавы, якая даказала сваю жыццяздольнасць, нягледзечы на сусветныя санкцыі  і палітычны ціск»

Мы, дарослыя,  імкнуліся паказаць дзецям,  што вельмі важна паважаць  гісторыю, традыцыі і духоўную спадчыну нашай краіны. Ужо з пачатковых класаў неабходна выхоўваць у навучэнцаў пачуццё гонару за дасягненні свайго народа. Праз дыялог пакаленняў мы стараліся данесці думку аб іх адказнасці за будучае нашай краіны.

Вучні павінны ведаць і цаніць, што ў нашай краіне робіцца ўсё на карысць чалавека і для чалавека, ёсць магчымасць праявіць сябе ў любой галіне, у любым накірунку, але для гэтага патрэбны трывалыя і моцныя веды. Таму што моцная краіна пачынаецца з адукаваных людзей. Кожны школьны дзень – крок у будучыню. Сёння мы вучымся, а заўтра ствараем Беларусь. Дарога ад школьнай парты вядзе да дасягненняў краіны. І цяперашнія  поспехі ў вучобе – гэта будучыя поспехі нашай краіны.

Закончыўся ўрок рэфлексіяй “След”, дзе кожны вучань адзначыў свой след, які  ён пакіне пасля сябе для росквіту і працвітання роднай Беларусі.

Святлана Хурса,

настаўнік пачатковых класаў

ДУА “Курылавіцкая сярэдняя школа”


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».

Назад
Идет подписка О газете Контакты