Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНаш край

Бліскавіца над Мастамі

Бліскавіца над Мастамі12 декабря 2011 — 10:00

У нядзелю вечарам над Мастамі прагрымеў гром і прарэзала неба бліскавіца. Усё б нічога, але здарылася гэта зімой, у снежні. Што б магла азначаць такая анамалія прыроды?

Ёсць многа людзей, якія назіраюць з”явы прыроды і  па іх прагназуюць, якім будзе ў будучым надвор”е: напрыклад, лёгкай ці цяжкай надарыцца зіма, многа ці мала будзе снегу, наколькі ўрадлівым будзе год і многае іншае.

І вось у снежні над Мастамі заззяла маланка: дык якой будзе зіма? Цікава, што наконт гэтага думаюць нашы чытачы, асабліва тыя, хто займаеца назіраннямі за з”явамі прыроды. 

Калісьці ў снежні ў нашай мясцовасці здараліся асабліва вялікія маразы. Старажылы памятаюць, што нават вымярзалі сады. Што значыў снежань 1812 года для напалеонаўскіх войск і снежань 1941 для нямецкіх, таксама ўсе ведаюць. Беларускі паэт пісаў, што “ў Піліпаўку воўк нема вые”, ад моцных маразоў у жывёл знікаюць апошнія сілы (Піліпаўскі пост таксама прыпадае на снежань).Дык якой будзе зіма?

С. ЗВЯРОВІЧНа здымку: снежаньская маланка.


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио