Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Басейнавы дзень – аўторак

Басейнавы дзень – аўторак27 мая 2013 — 10:00

Многія работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі па аўторках пасля працы спяшаюцца ў басейн. Прычым, закаляцца і трымаць сябе ў добрай фізічнай форме камунальнікі могуць абсалютна бясплатна – іх наведванне аздараўленчай установы аплачвае прадпрыемства. Аб гэтым нам расказаў інструктар-метадыст па спорту РУП ЖКГ С.В. Ткачук.

— У асноўным, маладыя работнікі наведваюць спартыўны пакой, што абсталяваны на вытворчай базе па вуліцы Лермантава, 24а, — працягвае свой расказ Сяргей Вацлававіч. – Тут яны пасля напружанага працоўнага дня маюць магчымасць адпачыць, пагуляць у настольны тэніс, шахматы, пазаймацца на трэнажорах (веласіпед, бегавая дарожка і інш.).

Па словах інструктара, многія з тых, каго можна сустрэць у басейне ці на трэнажоры, уваходзяць у склад зборнай каманды РУП ЖКГ і абараняюць гонар свайго калектыву на шматлікіх  спаборніцтвах. Зараз вядзецца падрыхтоўка да ўдзелу ў летняй абласной спартакіядзе камунальнікаў.             

Н.БЯЙДУК


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио