Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМолодёжьМолодёжь

«Балада пра маці” гучала пераможна

«Балада пра маці” гучала пераможна19 марта 2014 — 10:00

 Прызёрамі абласнога конкурсу патрыятычнай песні, прысвечанага 70- ­годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-­фашысцкіх захопнікаў, сталі ўдзельнікі вакальнай групы “Натхненне” пятай гарадской школы. “Балада пра маці”, якую выконвалі Вольга Сухоцкая, Ганна Баранская, Марыя Шчука, Аксана Рымко, Аляксандра Пяцэвіч, Кацярына Скрундзь, Яўгенія Пасталакі і Настасся Фітлоўская, прагучала на абласной сцэне вельмі шчыра і пранікнёна.  Песня выконвалася акапэльна, без музычнага суправаджэння, што вельмі складана. І тым не менш, дзяўчаты змаглі не толькі, як кажуць, на мове музыкі, чыста выканаць твор, але і перадаць яго настрой і трагізм.

У выніку вакальная група “Натхненне” заняла другое месца і атрымала дыплом і падарункі ад абласнога камітэта БРСМ – арганізатара конкурсу.

­­ -- Нашаму “Натхненню” ужо тры гады, ­­ -- расказвае кіраўнік групы, настаўніца музыкі СШ №5 г. Масты Марыя Станіславаўна Ламека. – Рэпертуар мы з дзяўчатамі абмяркоўваем заўсёды разам, стараемся, каб да песні ляжала душа, каб яна падабалася – тады і гучыць кампазіцыя па­іншаму. А пра сваіх выхаванак хачу сказаць, што ўсе яны вельмі творчыя і таленавітыя, адданыя любімай справе, якою для іх з’яўляюцца музыка і вакал. Задаволена іх выступленнем. Будзем рыхтавацца да чарговых канцэртаў.

Да слова, вакальная група “Натхненне” з песняй “Белы анёл” не так даўно пакарыла журы раённага этапа абласнога конкурсу “Маладыя галасы Прынямоння”,  а адна з удзельніц калектыву – Настасся Фітлоўская – за выкананне песні “Белая ластаўка” адзначана дыпломам I ступені ў намінацыі “Саліст­-вакаліст”.

­­ Хочацца падзякаваць і астатнім удзельнікам конкурсу патрыятычнай песні, што прадстаўлялі Мастоўшчыну ў вобласці. Добрую падрыхтоўку і выканальніцкае майстэрства прадэманстравалі Юлія Кузняцова з Правамастоўскай СШ, Вольга Голубева і Ангеліна Жылінская з гімназіі №1 г. Масты, ­­ падкрэсліла першы сакратар райкама БРСМ Настасся Валяр’янаўна Палуйчык. – Словы ўдзячнасці хочацца адрасаваць і кіраўніцтву СВК “Азяранскі” у асобе яго старшыні У.М. Шульгача за прадастаўлены транспарт.

Н.ШЭЎЧЫК


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио