Напэўна, так прыгожа афармляць падворкі ўмеюць толькі на Мастоўшчыне. Цяжка было вызначыць, якое ж з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна аформіла яго найбольш дбайна і цікава. На кожным гучалі песні і панавала радасць ад сабранага сёлета багатага ўраджаю.
На падворках бачна, якая багатая наша мастоўская зямля! Тут былі і садавіна, і агародніна, і дары палёў. Можна было пабачыць і драўляны млын, і невялікае азярцо з жывой рыбай, а таксама амбар са збожжам у мяхах. І усё гэта прыгожа, з густам аформлена. Многія прапаноўвалі гасцям і сучасную кухню, і даўнейшыя стравы, якія гатавалі ў вёсцы.
Тут як у музеі можна было ўбачыць ранейшы сялянскі побыт, прылады працы з мінулага стагоддзя, падзівіцца, як яны дасканала былі зробленыя і якія трывалыя, што захаваліся на многія гады.
І, вядома ж, на кожным падворку гучалі песні. І жніўныя, і народныя, і сучасныя. Цяжка было ўтрымацца, каб не пусціцца ў скокі. Што і рабілі многія ўдзельнікі свята. Дажынкі – час весялосці і радасці ад сялянскай працы, сабранага ўраджаю.
Падворкі і выстаўку сельскагаспадарчай тэхнікі наведалі старшыня райвыканкама Андрэй Санько, старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Табала, члены райвыканкама. Вельмі спадабаліся яны і мастаўчанам. Цэлы дзень тут гучалі музыка і спевы, можна было паспрабаваць розных прысмакаў.
Уразілі мастаўчан таксама снапы і караваі, устаноўленыя на галоўнай пляцоўцы свята, дзе адбывалася ўрачыстасць.
Лепшымі былі прызнаны падворкі філіяла “Дубна” і КСУП “Імя Адама Міцкевіча”, святочныя караваі – ЗАТ “Гудзевічы” і ААТ “Чарлёна”, дажыначныя снапы – ААТ “Мастаўчанка” і КСУП “Азяранскі”. Узнагароды іх прадстаўнікам уручыў старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Віктар Мятлюк.
(больш фота глядзіце ніжэй)
Станіслаў ЗВЯРОВІЧ
Фота аўтара
Оперативные и актуальные новости в нашем Telegram-канале
Подписывайтесь по ссылке
День города 2022
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад