Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод малой родиныГод малой родиныСельская жизньСельская жизньБлоги наших журналистовСтанислав ЗверовичЛюди нашей МостовщиныЛюди нашей Мостовщины

Бацька і сын Буйко паказваюць прыклад на жніве

Бацька і сын Буйко паказваюць прыклад на жніве01 августа 2019 — 09:59

У КСУП “Імя Адама Міцкевіча" працуюць чатыры сямейныя экіпажы: Масквянковых, Цяслоўскіх, Мандзік і Буйко.

Першыя тры на жніве заняты пастаянна, маюць ужо багаты вопыт. А вось экіпаж  Буйко у складзе бацькі Віктара Іванавіча і сына Максіма выйшаў на ўборку зерневых каласавых культур упершыню.

Сям’я Буйко на Рагозніцкай зямлі пусціла глыбокія карані. Яшчэ ў даваенны час дзед Віктара Іванавіча пераехаў з Мастоў у Парфёнавічы, купіўшы тут пяць гектараў урадлівай зямлі. У сям’і  зямлю любілі і умелі на ёй гаспадарыць.

У пасляваенны час мясцовыя сяляне стварылі ў вёсцы калгас імя Дзяржынскага. Бацька Віктара Іванавіча працаваў у жывёлагадоўлі, маці – ў паляводстве. Мелі розныя ўзнагароды і заахвочванні ад кіраўніцтва гаспадаркі за добрасумленную працу. З часам Парфёнавічы і Вялікая Рагозніца былі аб’яднанны ў адну гаспадарку. У ёй і пачаў працаваць  Віктар Іванавіч. Праўда не адразу пасля школы, а адслужыўшы пагранічнікам ў арміі, якая прывучыла да дысцыпліны, парадку, умення жыць і працаваць у каллектыве.

З часам ажаніўся на мясцовай дзяўчыне. Цяпер Вольга Аляксандраўна працуе бухгалтарам у гаспадарцы, вядзе ўлік работы механізатараў на другім участку, налічвае ім зарплату. У гэтым жа участку, якім кіруе Сяргей Радзівон, працуе і Віктар Іванавіч, на сваім трактары МТЗ круглы год выконвае розныя работы.

У сям’і трое дзяцей, усе сыны – Сяргей, Аляксей і Максім. Малодшыя вучацца ў школе, а старэйшы Максім яе закончыў, паступіў вучыцца ў Навагрудскі аграрны коледж, будзе аграномам. Хлопец вучыцца старанна, бо збіраецца паступаць у Гродзенскі аграрны універсітэт таксама на агранамію.

Ну а лета – час папрацаваць у полі. З тэхнікай Максім у коледжы азнаёміўся, любіць яе і ведае, нават атрымаў правы. Не праблема для яго рана устаць і позна легчы бо змалку прывучаны да сялянскага жыцця і працы.

Працуюць яны з Віктарам Іванавічам дружна,  з паўслова разумеючы адзін аднаго. Максім прыслухоўваецца да бацькі, бо ў таго вялікі вопыт работы на камбайне. Працуюць яны на КЗР – 1281 “Палессе”. Камбайн добры, але патрабуе пільнай увагі. Да жніва бацька яго падрыхтаваў як належыць. Максім імкнецца многае пераняць у бацькі, такая практыка для яго вельмі карысная.

Камбайнавы экіпаж Буйко намалаціў тысячу тон зерня. Праўда, праз некалькі дзён пасля лідэраў жніва. У спаборніцтве па намалотах ужо заняў чацвёртае месца па гаспадарцы і імкнецца дасягнуць большага. Апошнім часам устанавілася добрае надвор’е, і сямейны камбайнавы экіпаж Віктара Іванавіча і Максіма Буйко не траціць дарма ні хвіліны часу, плённа працуе ўвесць светавы дзень. На іх рахунку ўжо    амаль паўтары тысячы тон  намалочанага зерня.

– Мне падабаецца працаваць на камбайне, – гаворыць Максім Буйко. – Калі што не ведаю, бацька падкажа. Добра пры рабоце мець побач такога вопытнага чалавека. Прыемна таксама, што мы амаль не адстаём ад лідэраў жніва, а многіх камбайнераў нават апярэдзілі.

С.ЗВЯРОВІЧ

Фота аўтара


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио