Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод малой родиныГод малой родиныНаука и образованиеНаука и образованиеНаука и образованиеЛетнее оздоровление

“Азярынка” сабрала сяброў

“Азярынка” сабрала сяброў28 августа 2019 — 08:29

У жніўні выхаваўча-аздараўленчая ўстанова “Лагер “Азярынка” на базе Азёркаўскай сярэдняй школы сабрала хлопыкаў і дзяўчынак, каб цікава, карысна, займальна, бяспечна правесці апошнія летнія дзянькі.

Для таго, каб наведвальнікі лагера, а гэта 30 хлопчыкаў і дзяўчынак, з задавальненнем правялі час, быў распрацаваны праект “Я родным краем ганаруся”.

З першых дзён змены тэрыторыя ператварылася ў гульнявое поле.  Племянны саюз усходніх славян  “Азёрычы” падзяліўся на два атрады (плямёны): Малаазяранцы і Вялікаазяранцы. Атрад уяўляе сабой вобраз старажытнага славянскага племені. Напрыканцы гульнявога перыяду кожны атрад лагера змог пабудаваць свой горад, а найбольш дасканалы стаў цэнтрам – сталіцай княства. Плямёны выконвалі разнастайныя заданні, напрыканцы дня выхавацелі разам з прадстаўнікамі савета старэйшын плямён падводзілі вынікі дня. Пасля заканчэння кожнага перыяду (кожную пятніцу) праводзілі асобны рытуал - веча (агульны збор усяго племяннога саюза), на якім аб’яўляліся вынікі перыяду.

Кожны дзень у аздараўленчым лагеры быў не падобны на другі. Для рабят былі падрыхтаваны розныя конкурсы, віктарыны, квэст-гульні, экспедыцыі, экскурсіі, дзе яны знаёміліся з працай бацькоў, аднавяскоўцаў, наведвалі памятныя мясціны, назіралі за прыгажосцю малой радзімы. У ходзе рэалізацыі модульнага праекта “Легенда на кожны дзень” выхаванцы знаёміліся з новай легендай.

         

Т. ХАЛЕЦКАЯ,

дырэктар ВАУ “Лагер “Азярынка”


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио