Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноОбществоНаука и образованиеДень белорусской письменности

Атрымаць партрэт на памяць ці намаляваную паштоўку, прыняць удзел у майстар-класах. У Слоніме працуе моладзевая пляцоўка

Атрымаць партрэт на памяць ці намаляваную паштоўку, прыняць удзел у майстар-класах. У Слоніме працуе моладзевая пляцоўка01 сентября 2019 — 21:33

Размясцілася яна на вуліцы Крайняга.

Сланімчане і шматлікія госці горада з задавальненнем знаёмяцца з фотавыстаўкамі, слухаюць канцэрт маладых выканаўцаў, удзельнічаюць у майстар-класах.

ploschadka1_big.JPG

–  На пляцоўцы працуе моладзь Слоніма, а таксама студэнты вышэйшых навучальных устаноў Гродзеншчыны, – расказвае першы сакратар Слонімскага раённага камітета БРСМ Таццяна Сеч. – Прадстаўлена таксама і Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа. На працягу дня будзе праходзіць канцэртная праграма, арганізаваная вышэйшымі навучальнымі ўстановамі. Кожны можа пакінуць свае водгукі на зорцы пажаданняў, падзяліцца ўражаннямі ад свята. Свае работы выставілі маладыя мастакі, якія могуць намаляваць партрэт кожнага, хто пажадае.

ploschadka6_big.JPG

Шматлікія мерапрыемствы, якія ладзяцца на пляцоўцы, прысвячаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 75-годдзю Гродзенскай вобласці. Многія ўдзельнікі свята прыйшлі сюды з фотаздымкамі родных, якія прымалі ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне, і размясцілі іх на імправізаванай выставе – акцыя “Беларусь помнит” працягваецца.

ploschadka11_big.JPGploschadka12_big.JPG

Выставу, створаную з архіўных фотаздымкаў, прысвечаных тэме вайны і сучаснасці, прадстаўляюць судэнты ГрДМУ. І з такім эксклюзівам могуць пазнаёміцца госці свята.

ploschadka13_big.JPGploschadka5_big.JPG

Студэнты гродзенскіх ВНУ падрыхтавалі тэматычную праграму і канцэрт «Дарогамі Перамогі». Сёння на моладзевай пляцоўцы ўвесь дзень будуць праходзіць акцыі, майстар-класы.

– Мы вучым усіх жадаючых, асабліва моладзь, аказваць першую медыцынскую дапамогу, – гаворыць інструктар па аказанні першай медыцынскай дапамогі і камандзір атрада хуткага рэагавання і вышуку людзей Слонімскай раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа Сяргей Брыш– Можам усё прадэманстраваць на практыцы пры дапамозе манекенаў і патрэбнага абсталявання.

ploschadka3_big.JPGploschadka4_big.JPG

Асобную міні-пляцоўку займаюць прадстаўнікі літаратурнага клуба “Катарсіс” Гродзенскага дзяржаўнага медуніверсітэта на чале з намеснікам дэкана медыка-псіхалагічнага факультэта Віктарам Варанцом. Яны прадстаўляюць свае творы, а таксама выдадзеныя зборнікі.

–  Мы прыехалі на свята, каб расказаць пра свой клуб, выйсці так сказаць, на шырокія прасторы, – гаворыць стараста студэнцтва клуба, студэнт чацвёртага курса лячэбнага факультэта Мікіта Валько– Рады, што трапілі ў такое асяроддзе творчых людзей.

ploschadka14_big.JPG

Студэнты факультэта мастацтва і дызайну ГрДУ імя Я. Купалы рыхтуюць невялічкія сувеніры для жыхароў Слоніма. Яны малююць паштоўкі, прысвечаныя сённяшняму Дню беларускага пісьменства.

–  Нам вельмі падабаецца сама атмасфера свята, – гаворыць Кацярына Хілімончык, першы сакратар Дзятлаўскага раённага камітэта БРСМ. – Мы суседзі, таму вельмі ганарымся, што Слонім так шчыра і добразычліва прымае гасцей, на такім высокім узроўні арганізаваў Дзень беларускага пісьменства.

ploschadka10_big.JPG

Яшчэ многа сюрпрызаў чакае наведвальнікаў моладзевай пляцоўкі. Напрыклад, майстар-клас па стварэнні графіці, вячэрняя дыскатэка і многае іншае. Прыходзьце, не пашкадуеце!

ploschadka8_big.JPG

Дарэчы, на свяце працуюць валанцёры руху БРСМ “Добрае сэрца”. Гэта навучэнцы Слонімскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа і Жыровіцкага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа. Яны выдатна ведаюць горад і дапамагаюць гасцям арыентавацца на інтэрактыўных пляцоўках.

ploschadka9_big.JPG

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио