Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМолодёжьМолодёжьСпорт и ТуризмСпортивная жизнь МостовщиныНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Арсеній Ядэйка з Гудзевіч праявіў «300 талентаў для Каралевы»

Арсеній Ядэйка з Гудзевіч праявіў «300 талентаў для Каралевы»27 апреля 2022 — 10:27

Фізічная культура і спорт з’яўляюцца неад’емнай часткай грамадства і кожнага чалавека паасобку. Яны прыносяць многа задавальнення і многа радасных момантаў. Ды і наогул, любы спорт фарміруе вынослівасць, мэтанакіраванасць.

Наша ўстанова адукацыі “Гудзевіцкая сярэдняя школа” ганарыцца сваімі спартыўнымі традыцыямі. Дні здароўя сталі сапраўднымі спартыўнымі святамі. Праводзяцца эстафеты, спартыўныя гульні. Вучні спаборнічаюць у бегу,скачках, падцягваюцца. Акрамя таго, кожны год праводзяцца спаборніцтвы па баскетболе, валейболе, “Вясёлыя старты” для малодшых школьнікаў. Усе гэтыя мерапрыемствы фарміруюць матывацыю здаровага ладу жыцця ў школьнікаў, выхаванне перакананасці  і запатрабавання  ў ім.

Нездарма на працягу многіх гадоў установа адукацыі займае прызавыя месцы ў спартыўных спаборніцтвах раённага, абласнога і рэспубліканскага ўзроўню. Нашы вучні заваявалі мноства ганаровых узнагарод. Радуе актыўнасць школьнікаў у жаданні ўвесь час змагацца за лідзіруючыя пазіцыі ў розных спартыўных спаборніцтвах.

Нядаўна прайшоў фінал рэспубліканскага спартыўна-масавага мерапрыемства “300 талентаў для Каралевы”. Удзельнікі прайшлі тры этапы адбораў і заваявалі пуцёўку ў фінал праекта сярод дзясяткаў тысяч школьнікаў. У ліку іх аказаўся і наш вучань IV класа Арсеній Ядэйка. Юныя спартсмены паказвалі свае ўменні ў чатырох дысцыплінах: кіданне мяча, скачок у даўжыню з месца, бар’ерны бег, эстафета 8×50. Каманда Гродзенскай вобласці выступіла паспяхова і заняла II месца.

Адкрываю дзверы і заходжу ў спартыўную залу, дзе трэніруюцца нашы вучні. Іх многа, і ўсе яны ў спартыўных касцюмах. Сярод іх заўважаю  Арсенія Ядэйку. Хлопчык з дзяцінства любіць займацца спортам. Асабліва падабаецца яму лёгкая атлетыка. Арсеній  расказвае: “Складана апісаць захапленне і хваляванне, якое адчуваеш, калі абыходзіш другіх спартсменаў. Сябры і родныя радуюцца за цябе, а настаўнік фізічнай культуры і здароўя А.Р.Занеўскі ганарыцца тваёй перамогай. Хочацца трэніравацца больш старанна, каб палепшыць свой вынік”.

З нецярпеннем будзем чакаць новых бліскучых  перамог ад нашых юных спартсменаў!

Марына БАТВІНОЎСКАЯ, намеснік дырэктара

па вучэбнай рабоце ДУА “Гудзевіцкая сярэдняя школа”


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио