Толькі ў лістападзе работнікі раённага Дома культуры арганізавалі тры канцэрты для вяскоўцаў. Апошні з аншлагам прайшоў у Мілявіцкім Доме культуры. А з пачатку года артысты РДК каля трыццаці раз выязджалі з цікавымі канцэртнымі праграмамі на сяло.
Для тых, хто прыйшоў у Мілявіцкі Дом культуры, паўтары гадзіны праляцелі як адно імгненне. Добры настрой і цудоўныя песні падарылі вяскоўцам Юрый Савіцкі, Ганна Рымко, Аляксандр Вітовіч, Ірына Содаль, Шаміль Тайраў, Марына Ячкоўская. Смешныя гумарэскі ў выкананні вядучай Алы Герасімчык стварылі адпаведную атмасферу весялосці.
У снежні работнікі РДК мяркуюць выехаць з канцэртнымі праграмамі, у якіх прыме ўдзел народны ансанбль народнай песні “Ярыца”, у Пескі і Зарудаўе.
А. БЫЛІНСКАЯ
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад