Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноОфициально

Аляксандру Лукашэнку прысуджана званне "Чалавек года"

09 декабря 2015 — 10:00

Рускі біяграфічны інстытут прысудзіў Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку званне "Чалавек года - 2015". Аб гэтым гаворыцца на сайце арганізацыі.

   Званне "Чалавек года" Прэзідэнту Беларусі прысуджана ў намінацыі "Міжнародныя адносіны" за ўмацаванне еўразійскага супрацоўніцтва і плённае супрацоўніцтва з Расіяй. Гэта званне прысуджаецца беларускаму лідару ўжо трэці раз: упершыню - у 2012 годзе за фарміраванне ЕўрАзЭС і Мытнага саюза, другі раз - у 2014 годзе за стварэнне ЕАЭС.

  Лаўрэатамі прэміі ў 2015 годзе сталі Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў, Старшыня КНР Сі Цзіньпін, Старшыня Дзяржаўнага савета і Савета міністраў Рэспублікі Куба Рауль Кастра, Патрыярх Маскоўскі Кірыл.

   Рашэнне аб прысуджэнні званняў прымае экспертны савет міжнароднай прэміі "Чалавек года", арганізатарам якой выступае Рускі біяграфічны інстытут. Гэта няўрадавая некамерцыйная арганізацыя. У яе экспертны савет уваходзяць вядомыя расійскія палітыкі, вучоныя, дзеячы навукі, літаратуры, рэлігіі.

БелТА.


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио