Разам з надыходзячай вясной і першымі цёплымі промнямі сонца свята 8-га Сакавіка прыходзіць у кожны дом і кожны працоўны калектыў, дзе мужчынская супольнасць славіць Жанчыну – маці, жонку, сястру, дачку, калегу. Бо без жаночага клопату і пяшчоты немагчыма жыццё, каханне, шлюб, сям’я. Менавіта Жанчына робіць жыццё больш змястоўным і прыгожым, асвятляючы яго душэўнай шчодрасцю, чароўнымі ўсмешкамі і абаяльнасцю.
Актыўная жыццёвая пазіцыя, высокі адукацыйны і прафесійны ўзровень, ініцыятыва і энергічнасць у гармоніі з прыгажосцю, жаноцкасцю, дабрынёй і мудрасцю сталі неад’емнымі рысамі беларускай сучасні-цы. Сёння жанчын можна сустрэць паўсюль – у адукацыі і медыцыне, культуры і спорце, сельскай гаспадарцы і на прадпрыемствах. Нямала прадстаўніц цудоўнай паловы чалавецтва працуе і на адкрытым акцыянерным таварыстве “Мастоўдрэў”.
Як расказаў старшыня прафсаюзнага камітэта ААТ “Мастоўдрэў” Іван Юльянавіч Біліда, дэлегацыя прадпрыемства ў складзе членаў пярвічнай арганізацыі жансавета, актывістак прафсаюзнага руху пабывала на ўрачыстым мерапрымстве ў Лідзе. Тут прайшоў абласны этап конкурсу творчасці “Народныя таленты табе, Беларусь”, арганізаваны абласным камітэтам Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання. Ладзіўся ён у рамках рэспублікан-скага прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў “Новыя імёны Беларусі—2017”.
“Мастоўдрэў” на конкурсе дастойна прадставіў Мікалай Віктаравіч Рымко, пераможца раённага конкурсу патрыятычнай песні. Ды і як жа іначай, калі ў яго была такая магутная група падтрымкі з ліку лепшых жанчын прадпрыемства.
Прыемным падарункам самым добрасумленным і адказным працаўніцам “Мастоўдрэва” стануць білеты, набытыя за сродкі прафсаюзнага камітэта, на святочны канцэрт, прысвечаны Дню жанчын.
Нагадаем, ён адбудзецца 8 сакавіка, у раённым цэнтры культуры, у 13.00 гадзін. Так што, паважаныя мужчыны, у вас яшчэ ёсць шанц падараваць сваім любімым і адзіным арыгінальны падарунак у выглядзе цудоўных песень, творчасці, лёгкага гумару і шчырых усмешак.
Н.БЯЙДУК
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад