Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод малой родиныГод малой родиныБлоги наших журналистовИрина БочкоНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш край

Актыўна працавалі на суботніку ў Гудзевічах

Актыўна працавалі на суботніку ў Гудзевічах20 апреля 2019 — 09:00

Актыўна вядуцца работы па добраўпарадкаванню тэррыторыі падчас суботніка не толькі ў горадзе, але і ў сельскай мясцовасці.

У кожным населеным пункце Мастоўскага раёна сёння працуюць жыхары па добраўпарадкаванню тэрыторыі. Вось і насельніцтва  Гудзевіцкага сельскага Савета  амаль у поўным складзе выйшла падтрымаць гэтую добрую справу.

Як паведаміла нам старшыня Гудзевіцкага сельскага Савета Кацярына  Басінская, работа па навядзенню парадка вядзецца тут пастаянна. А ў гэтым годзе  вырашылі, што ўвесь месяц красавік пройдзе пад знакам добраўпарадкавання населеных пунктаў сельсавета.

– Дзякуючы цеснаму кантакту са старастамі вёсак, а таксама з кіраўніцтвам нашай гаспадаркі ЗАТ “Гудзевічы” у нас атрымалася здзейсніць гэтую ідэю. На працягу цэлага месяца мы прыбіралі лісце ў парках і скверах, наводзілі парадак і на пустуючых участках у вёсках. На жаль, яны ўсё часцей з’яўляюцца. Асаблівую ўвагу надалі помнікам загінуўшым падчас Вялікай Айчыннай вайны. У гэтай справе дамамогу працоўнай сілай і матэрыяльнымі сродкамі аказала нам гаспадарка,  – расказвае Кацярына Вітальеўна.

Так, стараста в. Пілкі Галіна Георгіеўна Ожык разам з жыхарамі наводзілі парадак у скверы каля помніка загінуўшым землякам. Не засталіся без увагі і вуліцы вёскі. Актыўна выйшлі настаўнікі Гудзевіцкай школы і супрацоўнікі філіяла “Гудзевіцкі цэнтр вольнага часу і культуры” на ўборку галля і лісця ў в. Пілкі.

Работнікі Гудзевіцкага дзяржаўнага музея літаратурнага краязнаўства, сацыяльнай сферы, мясцовага ФАПА, жыхары Радзявіч прыбіралі сквер каля былога дома культуры і школы, якія знаходзяцца ў гэтай вёсцы, але ўжо не дзейнічаюць.

Таксама праводзілі добраўпарадкаванне тэррыторыі крынічкі ў в. Міткавічы. Дарэчы тут, пры падтрымцы ЗАТ “Гудзевічы”, праводзяцца рамонтныя работы для таго, каб жыхарам было больш зручна набіраць празрыстую ваду для карыстання.

Напярэдадні вялікага рэлігійнага свята – Вялікадня, прыбіралі тэрыторыю каля могілак.

І. Бочко


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио