Па ўсёй краіне з чэрвеня па жнівень праходзіць акцыя «Летні патруль», галоўная мэта якой - фарміраванне ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці.
У ходзе яе рэалізацыі работнікі МНС сумесна з работнікамі таварыства выратавання на водах, з хлопцамі з Моладзевых атрадаў аховы правапарадку, Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі правялі сумеснае патруляванне ў месцах для купання і адпачынку грамадзян у берагавой лініі ракі Нёман. З грамадзянамі праведзены прафілактычныя гутаркі, а таксама ўручана наглядна-выяўленчая прадукцыя.
Акцыя «Летні патруль» стала чарговым крокам у рэалізацыі Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж МНС і ГА «БРСМ» у частцы прапаганды ведаў у галіне бяспекі жыццядзейнасці, прыцягнення моладзі да аказання садзейнічання органам і падраздзяленням па надзвычайных сітуацыях. Акцыя будзе працягвацца да канца лета.
Начальнік Мастоўскага РАНС В.І.Маскевіч
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад