Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноЭкономикаЭкономика

Ахоўваюць і памнажаюць лясныя багацці

Ахоўваюць і памнажаюць лясныя багацці16 сентября 2013 — 10:00

Па лясных сцяжынках можна блукаць доўга,  не адчуваючы ніякай стомы. У лесе лёгка дыхаецца, нездарма санаторыі і дамы адпачынку стараюцца будаваць у  лясных масівах. Лес натхняе паэтаў, мастакоў і кампазітараў на стварэнне  паэтычных, жывапісных  і музычных  шэдэўраў. Так, пад уплывам прыгажосці прыроды Якуб Колас напісаў сваю знакамітую паэму “Новая зямля”.  З вясны да восені ў лес імкнуцца грыбнікі  і ягаднікі. Лес корміць і абагравае.  Каб выраслі велічны дуб ці сасна, павінны прайсці дзесяцігоддзі. Некалькі пакаленняў лесаводаў зменіцца за гэты час. Заўтра ўсе яны адзначаюць сваё прафесіянальнае свята.

Мастоўскае лясніцтва -- самае вялікае ў Шчучынскім лясгасе. Вырошчваюць, ахоўваюць і памнажаюць лясныя багацці ў ім 32 работнікі. Плошча лясных угоддзяў  займае 12400 гектараў.  Толькі сёлета маладых лясных культур пасаджана  імі на  плошчы ў 20 гектараў.  Дапамагаюць  лесаводам школьнікі. Вясной вучні Дубненскай сярэдняй школы высадзілі маладых лясных саджанцаў на плошчы ў адзін гектар. Сярод новых  насаджэнняў пераважаюць  хвоя, елка і бяроза. Аб гэтым паведа-міла памочнік ляснічага С.Ч. Тамашэвіч.

  Вучні СШ №3  г. Масты і Правамастоўскай сярэдняй  школы ўжо которы год дапамагаюць леснікам майстраваць і развешваць на дрэвах шпакоўні. Сёлетняй вясной для птушак змайстравалі   76 новых домікаў.   Поспех любой справы вызначаюць людзі.  У  Мастоўскім лясніцтве  многа год  старанна працуюць майстры лесу -- Генадзь  Віктаравіч Залеўскі,  Юрый Францавіч Навагродскі, Віктар Сцяпанавіч Маскевіч, Андрэй Анатольевіч Крукоўскі, леснікі  -- Міхаіл Міхайлавіч Варабей, Рыгор Уладзіміравіч Сядач, Іосіф Іосіфавіч Лойка, трактарысты -- Валерый Уладзіміравіч Несцераў, Пётр Афанасьевіч Саўко.

  У Мастоўскім лясніцтве праходзілі вытворчую практыку студэнткі Полацкага каледжа Вікторыя Варабей і Дзіяна Лойка. Дзяўчаты па прыкладу сваіх бацькоў выбралі прафесію, звязаную з лясной гаспадаркай. Калі на змену  вопытным гатовы прыйсці маладыя спецыялісты,  лясы будуць радаваць нас  і далей  прыгажосцю, прыносіць матэрыяльны прыбытак.            

Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио