Па дадзеных райсельгасхарчу за 14 красавіка 2014 года, у раёне было пасеяна 10 543 гектары яравых культур, што складае 54 працэнты ад запланаванага.
Пры плане 9 390 гектараў зерневыя і зернебабовыя культуры (разам з кукурузай на зерне, грэчкай і просам) пасеяны на 6 191 гектары. Гэта складае 66 працэнтаў ад плана.
Ужо перайшлі экватар сяўбы земляробы філіяла «Дубна», дзе пасеяна 1 853 гектары, ці 59 працэнтаў ад неабходнага, сельгаскааператыва «Азяранскі» 2 142 гектары (57 працэнтаў), сельгаспрадпрыемства «Мастаўчанка» 1 797 гектараў (56 працэнтаў), адкрытага акцыянернага таварыства «Чарлёна» 1 643 гектары (55 працэнтаў). Усе гаспадаркі, акрамя ЗАТ «Гудзевічы», прыступілі да сяўбы кукурузы на зерне. Сёлета гэтай культурай будзе занята 8350 гектараў, у тым ліку на зерне 3 280 гектараў. Актыўна вядуць сяўбу кукурузы земляробы РУСП «Мастаўчанка», СВК «Азяранскі» і імя Адама Міцкевіча, дзе «каралева палёў» пасеяна на плошчах больш як па 100 гектараў.
Цукровыя буракі ў бягучым годзе размесцяцца на 2330 гектарах, з якіх 1 869 ужо засеяны. Набліжаюцца да плана земляробы філіяла «Дубна» тут з запланаваных 430 гектараў буракі пасеяны на 400 гектарах; СВК «Азяранскі» пры плане 400 гектараў пасеяна 366; ААТ «Чарлёна», дзе пасеяна 333 гектары, а план складае 400 гектараў.
Тры гаспадаркі філіял «Дубна», СВК «Азяранскі» і РУСП «Мастаўчанка» прыступілі да пасадкі бульбы. Дарэчы, у сельгаскааператыве «Азяранскі» і сельгаспрадпрыемстве «Мастаўчанка» сёлета бульбай будуць заняты самыя вялікія плошчы ў раёне па 130 і 110 гектараў адпаведна. Да прыкладу: у СВК імя Адама Міцкевіча і ААТ «Чарлёна» пад «другі хлеб» адпушчана толькі па 20 гектараў палетка. Усяго ж у раёне неабходна пасадзіць 450 гектараў бульбы.
Завяршылася сяўба аднагадовых траў. Яны пасеяны на плошчы ў 2 432 гектары. Вядуцца і іншыя сельскагаспадарчыя работы. Н. ШЭЎЧЫК
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад