У суботу адбылося свята Дажынак у ЗАТ “Гудзевічы”. Вечарам на пляцоўцы ля сельскай установы культуры, дзе прынародна ўшаноўвалі хлебаробаў, здавалася, сабраўся ўвесь аграгарадок. Гучыць беларуская народная музыка, дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах павязваюць стужкі ўдзельнікам жніва. Яны сёння адзеты пасвяточнаму. Ва ўсіх прыўзняты настрой.
Сабрацца разам, каб адзначыць Дажынкі, падзякаваць за добрую працу – гэта даўняя і прыгожая традыцыя беларусаў. Тут ніхто не павінен быць забыты. Перад іх пачаткам кіраўніцтва гаспадаркі пабывала ў Міхаіла Сцяпанавіча Пронькі ардэнаносца, мудрага і паважанага чалавека, які шмат гадоў узначальваў сельгаспрадпрыемства ў Гудзевічах, вывеў яго ў лік лепшых у вобласці і рэспубліцы. Адбылася шчырая размова, прагучалі добрыя пажаданні здароўя і дабрабыту паважанаму ветэрану сельскагаспадарчай вытворчасці Мастоўшчыны.
Свята пачынаецца. Настаяцель храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы аграгарадка Гудзевічы пратаіерэй Мікалай Сень благаслаўляе хлеб новага ўраджаю, усіх тых, чыімі рукамі ён здабыты. Затым пачэснае права ўзняць сцяг Дажынак прадастаўляецца галоўнаму аграному Д.С.Хвалю, камбайнеру І.І.Валюшку і вадзіцелю В.Г.Саўко.
Свята “Дажынкі-2015” прызнана адкрытым. Слова для віншавання бярэ дырэктар закрытага акцыянернага таварыства “Гудзевічы” А.А.Санько.Уборка зерня ўраджаю 2015 года завершана, сказаў Андрэй Антонавіч.—Нягледзячы на складаныя ўмовы надвор’я, сабраны ўраджай вагой пятнаццаць тысяч васемсот шэсць тон. Ураджайнасць зерневых і зернебабовых склала 60,4 цэнтнера з гектара.
Трэці год падрад нас радуе рапс. З кожнага гектара атрымана па 40,2 цэнтнера з гектара.Валавы збор дасягнуў дзве тысячы дванаццаць тон.Андрэй Антонавіч адзначыў, што сабранага ўраджаю ўпаўне дастаткова, каб выканаць дзяржзаказ, забяспечыць гаспадарку насеннем, выдзеліць членам таварыства зерне для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі, забяспечыць грамадскае пагалоўе канцэнтраванымі кармамі.
У гэты знамянальны дзень, сказаў А.А.Санько, ад усёй душы хочацца падзякаваць вам за нялёгкую працу. Не кожны чалавек здольны паспяхова працаваць на зямлі. Толькі моцныя духам, адказныя, кваліфікаваныя людзі з творчым падыходам да справы і дакладнай арганізацыяй працы могуць гарантаваць высокі ўраджай. І сёння яны будуць ушанаваны.
Дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах уручылі кіраўніку гаспадаркі каравай і ўпрыгожаны сноп новага ураджаю.
Гучала музыкальнае віншаванне, а затым на сцэну падняўся намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Андрэй Генрыхавіч Палойка.Сёлетняе жніво было вельмі гарачым у прамым і пераносным сэнсе, адзначыў Андрэй Генрыхавіч.—Але нашы хлебаробы паспяхова правялі яго: зерневыя культуры ўбраны хутка і без страт.
Намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце А. Г. Палойка павіншаваў усіх хлебаробаў, ветэранаў і маладых працаўнікоў вёскі і пажадаў ім шчасця і дабрабыту, новых працоўных поспехаў. Затым пачынаецца ўзнагароджванне перадавікоў і ўдзельнікаў жніва. Першымі на сцэну падымаюцца загадчыкі вытворчых участкаў “Гудзевічы” Аляксандр Часлававіч Дзедуля, “Радзявічы” Андрэй Станіслававіч Сарока і “Пілкі” Аляксандр Аляксеевіч Пацапей. Кіраўнік гаспадаркі А.А.Санько ўручае ім прэміі, а самадзейныя артысты – музычны падарунак.
Для ўручэння прэмій камбайнерам на сцэну запрашаюцца галоўны аграном Дзмітрый Станіслававіч Хваль і галоўны інжынер Мікалай Міхайлавіч Славута. Узнагароды атрымалі камбайнеры Генадзь Пятровіч Краўцэвіч, Уладзімір Паўлавіч Урбановіч і Яўген Аляксеевіч Хомка, якія выйшлі пераможцамі спаборніцтва на абмалоце рапсу, зерневых і зернебабовых культур.
Сярод камбайнераў, занятых на ўборцы зерневых і зернебабовых культур, першае месца заняў Іван Іванавіч Валюшка, які перакрочыў па намалоту мяжу ў дзве тысячы тон. Другое месца прысуджана Мікалаю Уладзіміравічу Богдану, трэцяе – Ігару Анатольевічу Маляўку.
Старанна працавалі на жніве таксама камбайнеры Уладзімір Іосіфавіч Рэйшэль, Валерый Часлававіч Бартош, Сяргей Анатольевіч Валюшка, Валерый Мечыслававіч Мешка, Аляксандр Канстанцінавіч Ралейнік, Сяргей Сяргеевіч Раманоўскі, Карл Анатольевіч Ляпушкін і Ігар Генрыхавіч Ягнешка, які зараз дапамагае хлебаробам у Ашмянскім раёне.
Узнагароды вадзіцелям, якія перавозілі зерне ад камбайнаў, былі заняты на зернескладах і адвозцы зерня на хлебапрыёмныя пункты, уручалі загадчык гаража Сяргей Іванавіч Буры і загадчык майстэрні Мікалай Андрэевіч Навіцкі. Лідэрамі спаборніцтва сярод вадзіцеляў аўтамабіляў грузападымальнасцю да 5 тон выйшлі Анатоль Баляслававіч Панюк, Сяргей Іванавіч Валюшка і Раман Віктаравіч Талочка.
Сярод вадзіцеляў аўтамабіляў грузападымальнасцю звыш 5 тон пераможцамі сталі Валерый Генрыхавіч Саўко, Анатоль Анатольевіч Валюшка, Сяргей Васільевіч Кажэцкі. На сцэне да іх далучыліся вадзіцелі Дзяніс Мечыслававіч Палавеня, Аляксандр Уладзіміравіч Гаспаровіч, Іван Осіпавіч Бярнацкі, Міхаіл Іванавіч Кузьміцкі, Аляксей Аляксандравіч Бергель, Вадзім Анатольевіч Скіруха, Аляксандр Уладзіміравіч Габрусевіч, Казімір Бярнардавіч Кавальчук, Юзаф Іосіфавіч Каспшак, Аляксандр Іванавіч Дзямбіцкі, Яўгеній Генадзьевіч Прудзілка, Мікалай Юр’евіч Панасюк, Міхаіл Сцяпанавіч Сядач. Вадзіцель Ігар Аляксандравіч Беланаў зараз працуе ў Ашмянскім раёне.
Затым слова даецца старшыні райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу В.М.Метлюку. Віктар Міхайлавіч сказаў:- Арганізавана і дастойна правялі ўборку ўраджаю. Першыя ў раёне ўбралі і першыя спраўляем Дажынкі. Значымы ўклад унеслі ў агульны каравай раёна. Ураджай і намалот выйшаў больш за мінулагодні. Згодна з умовамі спаборніцтва райкама прафсаюза работнікаў АПК, Віктар Міхайлавіч ўзнагародзіў маладзёжны камбайнавы экіпаж Яўгена Аляксеевіча Хомка, які намалаціў тысячу тон зерня ў гаспадарцы. Таксама павіншаваў вадзіцеля Аляксандра Уладзіміравіча Гаспаровіча, занятага на адвозцы зерня, які перавёз больш за тысячу тон зерня новага ўраджаю. Больш двух тысяч тон намалаціў камбайнер Іван Іванавіч Валюшка на камбайне айчыннай вытворчасці КЗС1218. Усім ім былі ўручаны грашовыя прэміі і падарунак.
На сцэну запрашаюцца калектывы КЗСаў. Узнагароды ім уручаў аграном Уладзімір Уладзіміравіч Сідар. Першае месца заняў зернесушыльны комплекс “Радзявічы КЗС В40” у складзе Валерыя Кузьміча Палавені, Алега Генадзьевіча Сапожнікава, Віктара Міхайлавіча Буцкевіча і Віталя Эдвардавіча Тодрыка, другое – зернесушыльны комплекс “Гудзевічы КЗС М819” у складзе Анатоля Анатольевіча Панова, Васіля Пятровіча Босага, Яўгена Яўгенавіча Сівука і Сяргея Аляксандравіча Рудніка.
Збожжа зжалі, звезлі, высушылі, але праца на палетках працягваецца. Зараз ідзе работа па скірдаванню саломы. Узнагарода ўсім тым, хто заняты на гэтай працы, будзе ўручана пасля завяршэння работы.Вялікі уклад у поспех работ на жніве ўнеслі работнікі брыгады працаёмкіх працэсаў токары, слесары, зваршчыкі, электрыкі, работнікі зернеачышчальных ліній, паляводы, механізатары на пагрузчы зерня на складзе. Яны таксама атрымалі ўзнагароды.
Былі адзначаны і работнікі кафэ “Пралеска”. Гэта іх смачныя абеды прыдавалі сілы хлебаробам.Вось і названы імёны ўсіх пераможцаў і ўдзельнікаў жніва, уручаны прэміі, сказана многа добрых слоў героям свята “Дажынкі2015”. Наступіла пара пакаштаваць каравай ураджаю гэтага года. Зрабіць гэта мелі магчымасць усе прысутныя. Яшчэ доўга на сцэне гучалі песні.
Потым на яе падняўся намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Андрэй Генрыхавіч Палойка. Ён падзякаваў за выдатную арганізацыю свята работнікам культуры, музея,а таксама Ірэне Адольфаўне Жукоўскай. Добрыя словы былі выказаны ў адрас 27 вучняў мясцовай школы, якія бралі ўдзел у канцэртнай праграме. Андрэй Генрыхавіч уручыў ім салодкія падарункі.Напэўна, кожнага кранула за сэрца гэтае святочнае мерапрыемства, якое прайшло ў аграгарадку Гудзевічы, запала ў душу, прыдало сіл і бадзерасці, настроіла на далейшыя добрыя справы.
С.ЗВЯРОВІЧФото аўтара
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад