Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод малой родиныГод малой родиныГод исторической памятиГод исторической памятиНовости МостовщиныНаш крайЛюди нашей МостовщиныЛюди нашей МостовщиныЛюди нашей МостовщиныИстория одной фотографии

Адзін на адзін з прадзедам Іванам

Адзін на адзін з прадзедам Іванам03 июня 2020 — 09:59

Усё далей у мінулае адыходзіць Вялікай Айчынная вайна. З гісторыі я ведаю, што любая вайна нясе слёзы, разбурэнні, смерць.

 

Мірныя абставіны

Жыццё без вайны для мяне знаёма і зразумела. Я кожную раніцу спяшаюся ў школу, радуюся праменням узыходзячага сонца, чыстаму паветру і прыветлівым усмешкам прахожых. І ўсё гэта дзякуючы сапраўдным героям, якія прайшлі праз цяжкія выпрабаванні вайной і абаранілі сваімі жыццямі сённяшні мірны дзень ад фашызму.

Дарагое сэрцу аблічча

Сярод гэтых герояў быў і мой прадзед Іван Дзянісавіч Малевіч, які нарадзіўся ў 1915 годзе. Не знаёмы я з ім асабіста, не бачыў яго жывым: за дзевяць гадоў да майго нараджэння, у 81 год ён памёр.

А з фотаздымка глядзіць на мяне сур’ёзны, паважны, упэўнены ў сабе, яшчэ малады салдат з медалём на грудзях. Фуражка, гімнасцёрка, перацягнутая салдацкай папругай, штаны-галіфэ, пальчаткі скураныя – усё гэта падкрэслівае ваенную выпраўку высокага і зграбнага мужчыны. Пульхныя вусны з ледзь прыкметнай усмешкай, вялікі нос, чорныя бровы і стомленыя вочы (васільковыя, як у мяне), у якіх іскрыцца выразная лагодная ўсмешка. Без сумнення, ён пільна глядзіць на мяне: так знаёміцца са мной, шукае падабенства. Мне здаецца, што прадзед правярае кожнае маё слова, сказанае пра яго. Напэўна, хочацца яму расказаць пра тое, як і дзе ваяваў, як авалодаў трафейнымі пальчаткамі, што прыйшлося перажыць і выпрабаваць.

 

Скупыя звесткі

Па закліку сэрца стаў артразведчыкам у саставе 280-й гвардзейскай процітанкавай брыгады 1-га Беларускага фронта. Гвардыі радавы чырвонаармеец Іван Малевіч вызваляў Варшаву, Сухачоў. За праяўленую смеласць і вынослівасць быў узнагароджаны медалём “За вызваленне Варшавы”.

Браў Штатград, Берлін. У ходзе баявых дзеянняў атрымаў два раненні. За сумленнае выкананне воінскага абавязку, мужнасць і вернасць прысязе ўзнагародзілі медалямі “За адвагу” і “За ўзяцце Берліна”.  Маюцца і пасляваенныя юбілейныя медалі.

 

Забыць немагчыма

Вельмі шкада, што не ведаю верагодных фактаў ваеннага ліхалецця пра дзеда. Але абяцаю: даведаюся і заўжды буду ганарыцца дарагім мне чалавекам і ўсімі тымі, хто выстаяў у сутычцы з ворагам. Не забуду! І дзецям сваім перадам, каб ведалі і помнілі.

А хіба ж можна забыць такога чалавека, якога памятаюць “добрым, прамалінейным, з душой чыстай, як сляза”. Жартаўнік, весяльчак, прывучаны з дзяцінства да працы на зямлі. – І адносіны да зямлі-маці ў яго былі асаблівыя, – кажа мой дзядуля Яўген (сын Івана Дзянісавіча) і дадае: –Сцвярджаў, што зямля, як і чалавек, характар мае, таму яна любіць спрытныя і працавітыя рукі, шчодрасць чалавечай душы і цяпло.

Пра талент Івана Дзянісавіча з удзячнасцю ўспамінаюць унучкі Алена і Вольга, для якіх быў палачкай-выручалачкай, калі рыхтавалі дамашнія заданні па маляванні  і чарчэнні. З меркаваннем ўнукаў згаджаецца і Станіслаў Звяровіч – аднакласнік дзеда Яўгена: “Па-добраму зайздросціў Яўгену, калі ён на ўроках малявання атрымліваў толькі выдатныя адзнакі. Высветлілася, што ў гэтым дапамагаў яму яго тата Іван Дзянісавіч. У час сустрэчы я звярнуўся да дзядзькі Івана, каб ён падзяліўся сакрэтамі свайго майстэрства. І ён так спрытна вадзіў алоўкам па паперы, што варона, быццам жывая, узляцела на дрэва і, здавалася, вось-вось закаркае. З лёгкай рукі таты аднакласніка і ў мяне пайшлі поспехі па рысаванні ўверх”.

 

Род прадаўжаецца

Іван Дзянісавіч сумесна з каханай жонкай-прыгажуняй Аленай выгадавалі дзве дачкі і сына. Пяцёра ўнукаў, дзевяцёра праўнукаў, прапраўнук і прапраўнучка прадаўжаюць яго род.

Я адчуваю, што сваім праніклівым позіркам прадзядуля Іван быццам загадвае нам – сваім нашчадкам –  жыць за яго, за сябе, вучыцца, працаваць, цаніць людзей працы, любіць і берагчы сваю зямлю і Радзіму.

 

Уладзіслаў КУЛЬ

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио