Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСоциумОбщественная жизньСпорт и ТуризмТуризм и отдыхНаука и образованиеНаука и образованиеНаука и образованиеЛетнее оздоровлениеНовости МостовщиныНовости МостовщиныЛюди нашей МостовщиныЛюди нашей Мостовщины

Адпачываць летам – гэта КРУТА! – упэўнены гудзевіцкія школьнікі

Адпачываць летам – гэта КРУТА! – упэўнены гудзевіцкія школьнікі15 июля 2025 — 08:45

Для таго каб аздаравіць дзяцей, развіць іх творчы патэнцыял, задаволіць індывідуальныя інтарэсы, узбагаціць духоўны свет і інтэлект, на базе ДУА «Гудзевіцкая сярэдняя школа» працаваў выхаваўча-аздараўленчы лагер «Б.Э.Н.С» з дзённым знаходжаннем дзяцей, які наведвалі 30 дзяўчынак і хлопчыкаў.

Асноўнай мэтай змены з’яўлялася ўмацаванне здароўя, арганізацыя змястоўнага вольнага часу дзяцей і падлеткаў праз спартыўныя, інтэлектуальныя гульні, конкурсы, фестывалі, спаборніцтвы, паходы і падарожжы, квэст-гульні. Кожны дзень у лагеры праводзіліся мерапрыемствы, якія спрыялі ўмацаванню здароўя, развіццю асобы.

Нам, выхавацелям, вельмі хацелася парадаваць вучняў рознымі цікавымі мерапрыемствамі. Таму дзеці былі ўцягнуты ў калейдаскоп разнастайных спраў, падзей.

Яркія ўражанні застануцца ў выхаванцаў ад экскурсій ў Гудзевіцкі літаратурна – краязнаўчы музей «Так жылі нашы продкі», «Гістарычная спадчына зямлі беларускай», «Музей чамадана», дзе навуковы супрацоўнік Валянціна Гедрэвіч пазнаёміла з унікальнымі прадметамі быту беларускіх сялян, што змясціліся ў чамадане. Знаёмства прайшло жвава, займальна.

З задавальненнем дзеці пабывалі на экскурсіі ў горадзе Гродна, дзе пазнаёміліся са славутасцямі горада, наведалі заапарк, парк імя Жылібера.

У рамках інфармацыйна-асветніцкай акцыі «Крок да поспеху» прайшла сустрэча з Занеўскім Анджэем Рышардавічам, які працуе ў нашай школе ўжо многа гадоў настаўнікам фізічнай культуры і здароўя. Анджэй Рышардавіч расказаў пра спецыфіку сваёй работы, пра перамогі, дасягненні. Дзеці ўбачылі сваімі вачамі вялікую колькасць узнагарод, дыпломаў, якімі была адзначана праца гэтага чалавека.

Многія мерапрыемствы былі прысвечаны 80 – годдзю перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Гэта турыстычны паход «Па месцах баявой славы» у рамках Рэспубліканскага праекта «Дзіцячы аўтапоезд», прагляд фільмаў, прысвечаных 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, гадзіна памяці і ўскладанне кветак да помніка воінам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Такім чынам, ідэя змены ўяўляла сабой сукупнасць фізкультурна-спартыўных, культурна-забаўляльных, аздараўленчых, адукацыйных мерапрыемстваў, якія адказваюць інтарэсам і патрэбам дзяцей, накіраваных на іх самарэалізацыю і дасягненне пэўнага ўзроўню развіцця і адаптацыі ў сацыяльным асяроддзі.

Работа прышкольнага лагера немагчыма без добра арганізаванай працы настаўнікаў, якія прымалі ўдзел у рабоце лагера «Б.Э.Н.С.». Гэта Дзямбіцкая Н. У., Батвіноўская М.П., Падаляк В.В., Вазняк С.А., Курбат І.А., Каспшак І.А., Занеўскі А.Р. Кожны дзень за станам здароўя дзяцей назірала медыцынская сястра Гудзевіцкай амбулаторыі Лучко Г.І.

Спадзяемся, што дні, праведзеныя ў выхаваўча – аздараўленчым лагеры «Б.Э.Н.С.» надоўга запомняцца дзецям і застануцца напоўненымі незабываемымі ўражаннямі, карыснымі справамі і ўспамінамі.

С. Трацяк, кіраўнік лагера  


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио