Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образованиеНаука и образованиеЛетнее оздоровлениеНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш крайМолодёжьМолодёжь

Адпачынак з карысцю для справы: брыгада часовай занятасці працуе на базе Гудзевіцкай школы

Адпачынак з карысцю для справы: брыгада часовай занятасці працуе на базе Гудзевіцкай школы21 июля 2020 — 15:15

Да каго ж прыходзіць сапраўдны поспех у жыцці?  Гэтае пытанне даўно цікавіць грамадства.  Хочуць паспяховымі быць і нашы дзеці. У апошні час у кніжных крамах можна ўбачыць нямала кніг і дапаможнікаў аб тым, як стаць паспяховым, паважаным чалавекам. Можна даверыцца аўтарам. Але нашы  дзеці ўпэўніліся, што  толькі праца, адказныя адносіны да даручанай справы  ставяць жыццё кожнага чалавека на трывалы маральны падмурак.

 

Вось-вось прыціх  школьны двор ДУА “Гудзевіцкая сярэдняя школа” пасля закрыцця аздараўленчай установы “Алімпіец” і аздараўленчай установы “Лагер працы і адпачынку “К.Р.У.Т.О”. Аднак праз тры дні зноў школьны двор загаманіў дзіцячымі галасамі. Гэта далі пра сябе знаць члены брыгады часовай занятасці, якая створана на базе нашай установы адукацыі ад упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мастоўскага райвыканкама. Хочацца зазначыць, што гэта ў іх першая спроба працоўнай дзейнасці. Праз некалькі дзён яны атрымаюць свой першы працоўны заробак. Дзеці пакуль не задумваюцца над тым, якім ён будзе, яны проста вельмі старанна працуюць. Даверылі працаваць у брыгадзе іменна ім, і яны хочуць апраўдаць гэты давер.

 

Дзеці полюць школьны агарод, убіраюць скошаную траву, даглядаюць за кветкамі на  клумбах, ачышчаюць спартыўную пляцоўку ад расліннасці. З задавальненнем працуюць у бібліятэцы па рамонту  кніг бібліятэчнага фонду. Яны аднагалосна заяўляюць, што паспяховымі людзьмі не нараджаюцца, паспяховымі людзьмі становяцца ў працэсе пастаяннай працы, у тым ліку працы і над сабой. Хай гэта гучыць банальна, але ў дадзеных словах схавана  найвялікшая мудрасць. А працуюць дзяўчынкі і хлопчыкі проста выдатна. Сняжана Барысік, Ксенія Гаспаровіч, Марына Станілка, Дар’я Трацяк, Цімафей Фурмантовіч заяўляюць у адзін голас: “Усё, што мы робім – за плячыма не насіць! Гэтыя навыкі спатрэбяцца нам у жыцці яшчэ ні адзін раз. Любая справа чалавека, «душы і мускулаў работа» добраславёна, калі яна людзям на карысць. А  самае галоўнае, у гэтым выпадку – праводзім свой адпачынак з карысцю для справы. А наша  справа на карысць нашай школе”.

 

Упэўнена, што праца дзяцей на працягу дзевяці дзён не пакіне іх раўнадушнымі. Ужо сёння ўсе яны прыйшлі да высновы:  якая справа, такая і слава. Хочацца пажадаць хлопчыкам і дзяўчынкам і ў далейшым радаваць нас сваімі працоўнымі поспехамі!

 

Ніна Лявонцьеўна СЛАВУТА,

дырэктар брыгады часовай занятасці

ДУА “Гудзевіцкая сярэдняя школа”


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио