У сераду, 27 кастрычніка, наш райцэнтр з канцэртам наведалі 8 салістаў Прэзідэнцкага аркестра – пераможцы рэспубліканскага конкурсу “Маладыя галасы Беларусі”.
Перад мастаўчанамі выступілі Юлія Шышко, Марта Голубева, Радміла Сямёнава, Вольга Сансевіч, Ірына Патаповіч, Яўген Ермалковіч, а таксама салісты групы “3+2”, якая ў свой час прадстаўляла Беларусь на сусветна знакамітым конкурсе “Еўрабачанне” – Егіазар Фарашан і гродзенец Арцём Міхаленка.
Маладыя выканаўцы прадставілі на суд мастоўскай публікі знакамітыя хіты 80-х. У той вечар гучалі песні на беларускай, рускай, англійскай, італьянскай і іншых мовах свету. Праграма гасцей пад назвай “Замежны шлягер” не пакінула аўдыторыю абыякавай. Адпачыць пад гукі знакамітых хітоў у зале раённага Дома культуры сабралася больш за чатыры сотні жадаючых.
А. ШВЯДКО
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад