Адной з візітных карткаў Мастоўскага раёна з’яўляецца Свята-Троіцкі касцёл в.Плябанаўцы (аг.Струбніца), які пабудаваны ў 1740 годзе. Гэта архітэктурны помнік драўлянага дойлідства з элементамі барока. З усіх гісторыка-культурных каштоўнасцей Мастоўскага раёна Свята-Троіцкі касцёл адзіны мае катэгорыю “2” матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, з’яўляецца помнікам агульнарэспубліканскага значэння.
Яго адметныя духоўныя, мастацкія і дакументальныя вартасці маюць нацыянальную значнасць. У склад помніка ўваходзяць яшчэ асобныя каштоўныя элементы дэкаратыўнага аздаблення інтэр’ера: тры алтары, роспіс, арган.
Варта звярнуць увагу на браму, якая знаходзіцца пры ўваходзе ў касцёл. На вялікі жаль, яна паступова разбураецца, у апошні час гэта адбываецца вельмі хутка. І калі цяпер не прыняць пэўных дзеянняў, то аднавіць яе потым не будзе магчымасці.
Зараз у Свята-Троіцкім касцёле служыць неабыякавы святар, які таксама вельмі перажывае за тое, каб наша спадчына не згінула. У лістападзе 2019 года ім адкрыты ў Беларусбанку дабрачынны разліковы рахунак для правядзення рамонтных работ.
За два гады на рахунак паступіла крыху больш за 1500 беларускіх рублёў. Гэтай сумы хапіла, каб зрабіць абследаванне брамы. Вялікі дзякуй усім неабыякавым людзям за дапамогу. Але мы яшчэ ў пачатку доўгага шляху.
Каб пачаць рамонтныя работы, неабходна распрацаваць будаўнічы праект, які каштуе каля 5000 рублёў. Пасля распрацоўкі праекта пачнецца закупка будаўнічых матэрыялаў і выбар будаўнічай арганізацыі. Гэта вялікі аб’ем працы.
Кожны цывілізаваны і культурны народ павінен праяўляць клопат аб захаванні гісторыка-культурных каштоўнасцей ў інтарэсах цяперашняга і будучага пакаленняў.
Звяртаемся да вас, паважаныя жыхары Мастоўскага раёна, давайце разам збяром неабходную суму і адновім святыню.
Лёс нашай спадчыны ў нашых руках!
Разліковы рахунак касцёла Святой Тройцы аг. Струбніца Мастоўскага раёна: BY24AKBB31350000415084000000 БИК AKBBBY21400 УНН 500126714
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад