![Адкрыццё выстаўкі ў Музеі гісторыі Гарадніцы](/ru/files/news/image/684/0/1471623986.jpg)
31 мая 2016 года ў 16.00 у Музеі гісторыі Гарадніцы адбудзецца адкрыццё выстаўкі “Чаяванне ў Алісы” майстроў клуба “Гарадзенская лялька” пад кіраўніцтвам І.В.Сотнікавай.
У экспазіцыі выстаўкі гледачы перанясуцца ў дзівосны свет аўтарскай лялькі, убачаць знаёмых з дзяцінства літаратурных і казачных персанажаў. На выстаўцы будзе экспанавацца звыш 50 аўтарскіх лялек, выкананых з палімернай гліны, папье-маше, тэкстылю.
Наведвалькі таксама пазнаёмяцца з прыватнай калекцыяй лялек А.Вішняковай. У выстаўку ўключаны графічныя і жывапісныя працы мастака Я.Шакаладава.
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад