Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСоциумБелорусский союз женщин - 30 лет вместеНаука и образованиеАкция "Наши дети"Наука и образованиеНаука и образованиеБлоги наших журналистовНаталья Шевчик

Адказы на цікаўныя "чаму?" шукалі юныя даследчыкі Мастоўшчыны

Адказы на цікаўныя 'чаму?' шукалі юныя даследчыкі Мастоўшчыны22 декабря 2018 — 11:10

Ёсць у нашым раёне добрая традыцыя: напярэдадні Новага года, у час правядзення акцыі “Нашы дзеці”, у дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці г.Масты арганізуецца конкурс сярод дашкольнікаў “Я – даследчык”. Сёлетні чацвёрты раённы конкурс сабраў 24 удзельнікі, якія прадставілі 14 даследчых праектаў. Спонсарам мерапрыемства, і гэта яшчэ адна традыцыя, выступіла Мастоўская раённая арганізацыя РАА “Белая Русь”.

Калі вы думаеце, што інтэлектульнае спаборніцтва сярод дзяцей дашкольнага ўзросту чымсьці адрозніваецца ад падобных мерапрыемстваў сярод дарослых, дык моцна памыляецеся. Рабяты разам са сваімі выхавальнікамі таксама выстаўляюць гіпотэзы, праводзяць дасканалыя даслеванні і эксперыменты, шукаюць адказы на свае пытанні ў энцыклапедыях і інтэрнэце, таксама моцна хвалюцца перад выступленнем. Ды і крытэрыі ацэнкі работ юных даследчыкаў ні ў чым не саступаюць: адпаведнасць зместу тэме, мэце і задачам, арыгінальнасць пастаноўкі праблемы, шырыня ахопу вывучаемай з’явы, паслядоўнасць выкладання, нагляднасць і ілюстрацыйнасць, аратарскае майстэрства.

- З кожным годам конкурс набывае ўсё большую папулярнасць, работы становяцца больш грунтоўнымі і дасканалымі, а выступленні рабят – упэўненымі. Прычым, даследаванні не паўтараюцца: штогод дзеці здзіўляюць нас, дарослых, сваімі новымі цікавымі вынаходкамі пра звычайныя рэчы і з’явы. Таму вызначаць пераможцаў усё складаней, - адзначае галоўны спецыяліст упраўлення адукацыі райвыканкама, член журы Ала Казіміраўна Кароль.

А ці ведаеце вы, паважаныя чытачы, з чаго робяць манную крупу? А чаму рыпіць снег? Адкуль бярэцца мёд і ці ядуць яго пчолы? Чаму Беларусь называюць сінявокай? У чым шкода Кока-колы і каляровых цукерак?  Так, без дапамогі юных даследчыкаў тут не абысціся.

- Я сёння ўсю ноч не спаў, усё рэцэпт пластыліну вынаходзіў, - дасціпна, пазнавальна і захапляльна расказаў пра сваё даследаванне выхавальнік ясляў-сада №1 Гоша Штоп.

А Косця Ярацэвіч з ясляў-сада №6 так даступна і цікава паведаміў пра тое, чаму ж рыпіць снег, што заслужыў дружныя апладысменты прысутных.

- Чаму Беларусь называюць сінявокай? Можа за тое, што тут жыве шмат людзей з блакітнымі вачамі, ці расце вялікая колькасць васількоў? – выказалі здагадку Соф’я Даранчук, Глеб Кузьма і Яна Менько з ясляў-сада №2. Аднак падчас даследаванняў рабяты прыйшлі да наступнай высновы: нашу краіну называюць сінявокай таму, што тут шмат рэк і азёр, якія з’яўляюцца красой і багаццем Беларусі.

Сакрэты нябачных чарнілаў і бяспечнага мыцця бялізны разгадалі выхаванцы ясляў-сада №3 Марыя Вялічка і Мацвей Пазняк. Пра таямніцы рознакаляровай цвілі грунтоўна і поўна расказаў Павел Валковіч, які наведвае яслі-сад №4. Рабяты з ДЦРДз даследавалі, адкуль бярэцца мёд, чым карыснае ільняное масла і якія неверагодныя ўласцівасці мае цукар. А выхаванцы Дубненскага ДЦРДз цікава расказалі пра пітомца свайго жывога вугалка – чырвонавухую чарапаху Нюшу.

- Усе вы, рабяты, вялікія малайцы, сапраўдныя даследчыкі, якія ўмеюць бачыць незвычайнае ў звычайных рэчах, праводзіць доследы і рабіць вывады. Гэта радуе, бо набытыя навыкі і веды абавязкова спатрэбяцца вам у школе і жыцці. А напярэдадні Калядаў і Новага года мы віншуем вас з гэтымі святамі і жадаем, каб Дзед Мароз абавязкова здзейсніў усе вашы жаданні і мары. Расціце здаровымі, разумнымі, добрымі і такімі ж цікаўнымі, - выказала пажаданні вядучы спецыяліст Мастоўскай раённай арганізацыі “Белая Русь” Галіна Леанідаўна Глуткіна, уручаючы рабятам падарункі.

Н.ШЭЎЧЫК

 

Фота аўтара

 

При использовании авторских материалов гиперссылка на сайт www.mosty-zara.by обязательна.


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио