Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМолодёжьМолодёжьСоциумОбщественная жизньНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш крайНовости МостовщиныЧто? Где? Когда?Юбилейные даты80 лет освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиковБеларусь - ЭТО МЫ!Нам есть чем гордиться

Адгалоскі вайны на маёй роднай зямлі

Адгалоскі вайны на маёй роднай зямлі08 мая 2024 — 14:00

Набліжаецца 80-я гадавіна вызвалення савецкага народа ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне. Шлях да Перамогі быў доўгім і цяжкім.

Да гэтага часу пякучым болем адклікаецца найцяжэйшая з войнаў у сэрцы кожнага чалавека, якую называюць усенароднай. Савецкія людзі ваявалі на фронце, змагаліся з ворагам у яго тыле.

Адгалоскі тых падзей і сёння хвалююць людскія сэрцы. Пошукавыя атрады знаходзяць астанкі герояў і ваенныя трафеі, неабыякавыя людзі ўвекавечваюць іх подзвіг у помніках, кнігах, фільмах. Праходзяць гады, сыходзяць з жыцця ветэраны, але нельга сцерці вайну з памяці людзей. Людзей, якія заплацілі за Перамогу такой вялікай цаной. Колькі б ні мінула дзесяцігоддзяў, нельга забываць аб пераўтвораных у попел гарадах і вёсках, разбуранай народнай гаспадарцы, аб працаўніках тылу, якія вынеслі на сваіх плячах цяжар ваеннага ліхалецця, пра самую вялікую страту – мільёны чалавечых жыццяў, згарэлых у пажары Вялікай Айчыннай вайны.

Менавіта з мэтай фарміравання патрыятызму ў падрастаючага пакалення ў нашай установе адукацыі на працягу навучальнага года праходзяць акцыі “Ніхто не забыты, нішто не забыта…” Вясной і восенню вучні школы прыводзяць у парадак помнікі і абеліскі, якія знаходзяцца ў нашай мясцовасці. Вось і цяпер вучні 8 класа наведалі магілу Невядомага салдата, якая знаходзіцца ў вёсцы Малыя Азёркі. Рабяты прыбралі лісце, траву, пафарбавалі агароджу, помнік, паставілі кветкі… Зноў загарэлася на ўзгорку пафарбаваная чырвоная пяціканцовая зорка як напамін аб тых страшных ваенных баталіях. А нехта не дачакаўся з вайны бацькі, мужа, сына, брата… І гэта цяпер Невядомы салдат… Але мы ўдзячны Яму, усім тым, хто прынёс нам Перамогу, вызваліў ад ворага, даў нам шчаслівае Сёння.

Назіраю за сваімі вучнямі і радуюся ў душы. Растуць яны неабыякавымі да чужога болю, імкнуцца захаваць памяць, каб перадаць будучым пакаленням. І кожны раз, калі прыходзяць на гэтае святое месца, схіляюць нізка галаву, каб аддзячыць за наша мірнае жыццё, наша светлае неба.

Жывая памяць аб вайне... Яна не сціраецца, не становіцца цьмянай з гадамі. Але хіба памяць бывае жывой? Чалавек можа памерці двойчы. Там, на полі бою, калі яго дагоніць куля. А другі раз – у памяці народнай. Другі раз паміраць страшней. Другі раз чалавек павінен жыць! Бо ўсё, што маглі, яны зрабілі. Пра ўсё гэта павінна ведаць і памятаць сучасная моладзь, каб памяць аб героях Вялікай Айчыннай вайны не знікла. І мы ўпэўнены сёння, што не знікне.

Таццяна Галавач,

класны кіраўнік 8 класа

дзяржаўнай установы адукацыі “Азёркаўская сярэдняя школа”

 

#ДЕНЬ_ПОБЕДЫ_НА_ГРОДНЕНЩИНЕ


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио