Яніна Іванаўна Бохан зараз на заслужаным адпачынку, разам з мужам Рычардам Тамашавічам і дачкой Аленай ствараюць прыгажосць на сваім падворку, які патанае сярод мноства кветак. На рознакаляровую прыгажосць ганарліва глядзяць буслы, па-майстэрску зробленыя Аленай. Здалёк думаецца, што птушкі жывыя, і вось-вось уздымуцца ў неба...
У свой час 27 гадоў Яніна Іванаўна ўзначальвала Мікелеўшчынскае аддзяленне сувязі. Усе гэтыя гады прапагандавала сярод вяскоўцаў розныя перыядычныя выданні, у тым ліку і раёнку. І сёння ў сям’і Бохан і з нецярпеннем чакаюць паштальёна Алену Іванаўну Халупу, каб сустрэцца з любімай газетай і прачытаць аб тым, што адбываецца ў раёне.
Вацлава Іванаўна Лучко раней сама прыносіла падпісчыкам “Зару над Нёманам» ледзь не ў кожны вясковы дом. Зараз яна таксама чакае паштальёна, каб узяць у рукі і пачытаць любімую газету.
Ад мясцовага аддзялення сувязі толькі што ад’ехала паштовая машына. Галіна Уладзіміраўна Лісай, Наталля Леа-нідаўна Лісай і Алена Іванаўна Халупа разбіраюць карэспандэнцыю. Сярод мноства газет і часопісаў пераважае “Зара над Нёманам”. Толькі ў Мікелеўшчыне сёння яе выпісваюць і чытаюць 83 вяскоўцы.
Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧФота М. ПАВЯДАЙКІ
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад