Па добрай традыцыі, у пераднавагоднія дні паштальёны могуць пераўвасобіцца ў казачнага Дзеда Мароза. Ён ніколі не прыходзіць у госці без падарункаў. Каб мара дзіцяці стала явай, заранёў павінны паклапаціцца аб гэтым бацькі і звярнуцца на пошту.
На гэты раз работнікі паштовай сувязі падрыхтавалі для дзяцей падарункі. Кошт навагодняга камплекта 23200 рублёў. Туды ўваходзяць дзве дзіцячыя кніжкі: “Зрабі сам” і “Навагоднія прыгоды”, прыгожая віншавальная паштоўка ад Дзеда Мароза, цукеркі, набор каляровай паперы для выразання “Арыгамагія”, канверт—усё гэта ў прыгожай навагодняй упакоўцы.
У кожным аддзяленні сувязі раёна таксама арганізаваны выстаўкі-продажы прыгожых навагодніх паштовак. Прыемна будзе атрымаць ад блізкага знаёмага і традыцыйную паштоўку са шчырымі пажаданнямі!А. БЫЛІНСКАЯ
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад