Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Адчыніце хутчэй, Дзед Мароз ля дзвярэй

Адчыніце хутчэй, Дзед Мароз ля дзвярэй21 декабря 2010 — 10:00

У ролі Дзеда Мароза выступяць мясцовыя паштальёны

    На Новы год і Каляды прынята родным і блізкім дарыць падарункі. Малыя дзеці думаюць, што гэта падарунак ад шчодрага  і добрага Дзеда Мароза. Многія не перастаюць верыць у казачнага Дзеда Мароза, нават стаўшы дарослымі. Нікому не хочацца развітвацца з казкай і цудам.

    А на Новы год, што не пажадаецца, тое і збудзецца. Мая знаёмая чатырохгадовая Даша, адпраўляючыся раніцай у дзіцячы сад, не прамінае заглянуць у паштовую скрынку. Малая не забылася, што ў мінулым годзе яна атрымала па пошце падарунак ад самога Дзеда Мороза. Колькі радасці тады было! Даша і цяпер спадзяецца дачакацца ў госці з падарункам Дзеда Мароза.   

     І сёлета нашы паштальёны, па добрай традыцыі, гатовы выступіць у ролі шчодрага Дзеда  Мароза і парадаваць дзяцей падарункамі. На гэты раз у падарачны камплект уваходзяць віншавальная паштоўка, сімпатычны плюшавы заяц—сімвал надыходзячага года, кніга “Навагоднія прыгоды”, а таксама шакаладка. Каштуе такі падарачны набор 23 тысячы рублёў.

    Больш чым за сто падарункаў мяркуюць даставіць у навагоднія дні нашы паштальёны хлопчыкам і дзяўчынкам. Аб гэтым паведаміў начальнік раённага вузла паштовай сувязі І. І. Павайба.

                                         Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио