Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМестное управление и самоуправлениеМолодёжьМолодёжьНаука и образованиеНаука и образование

Адбылася сустрэча кіраўніка раёна з навучэнцамі і настаўнікамі Дубненскай сярэдняй школы

Адбылася сустрэча кіраўніка раёна з навучэнцамі і настаўнікамі Дубненскай сярэдняй школы28 марта 2022 — 16:48

У дзяржаўнай установе адукацыі “Дубненская сярэдняя школа” прайшла адзіная інфармацыйная гадзіна “Беларусь – краіна міру, дружбы і добрасуседства” для навучэнцаў 9-11 класаў. У мерапрыемстве прыняў удзел старшыня Мастоўскага райвыканкама Андрэй Санько.

У вучняў і настаўнікаў школы была ўнікальная магчымаць задаць свае пытанні старшыні Мастоўскага райвыканкама. Навучэнцаў школы  цікавілі адносіны мясцовай улады, асабіста Андрэя Антонавіча да падзей, якія адбываюцца ў суседняй Украіне.

Кіраўнік раёна адзначыў, што сітуацыя, якая склалася на Украіне, - гэта вынік бяздумнай палітыкі Захаду, накіраванай на рашэнне сваіх інтарэсаў. Беларусь сёння робіць усё, што ў яе сілах, каб дапамагчы канфліктуючым краінам знайсці кропкі сутыкнення і спыніць кровапраліцце. Наша краіна, дзякуючы намаганням Прэзідэнта, аказалася не ўцягнутай у канфлікт. Нам усім хочацца верыць, што канфлікт хутка завершыцца мірам. Сённа важна захаваць у Беларусі стабільную сітуацыю.

Андрэй Антонавіч звярнуў увагу маладых людзей, што ў сацыяльных сетках з’явілася шмат разнастайнай інфармацыі. Не заўсёды яна праўдзівая. Неабходна аналізаваць факты, каб саставіць правільнае меркаванне, выкарыстоўваць афіцыйныя крыніцы. А галоўнае, трэба спакойна жыць і працаваць, сваёй добрай вучобай мацаваць веліч краіны.

Навучэнцы цікавіліся ў кіраўніка раёна, ці сказаліся санкцыі, уведзеныя ў адносінах да Беларусі, на развіцці нашага раёна. Андрэй Антонавіч запэўніў маладых людзей, што раён развіваецца стабільна. Безумоўна, раён не застаўся па-за наступствамі санкцый. Ёсць пытанні, якія неабходна вырашаць.

Хвалявалі навучэнцаў пытанні развіцця сельскагаспадарчых гаспадарак раёна. Андрэй Антонавіч выказаў словы падзякі работнікам сяла. Адзначыў, што ўсе гаспадаркі развіваюцца, упэўнена трымаюцца ў знешніх умовах. А галоўнае – у нас працуюць добрасумленныя, вопытныя, адданыя сваёй справе  людзі.

Валодзю Каральчука, вучня 11 класа, турбавала пытанне, ці ёсць праекты раёна, якія неабходна спыніць, часова прыастанавіць у сувязі з накладзенымі санкцыямі на Рэспубліку Беларусь. Андрэй Антонавіч адзначыў, што, на жаль, ёсць такія праекты. Часова спынена фінансаванне дарожнага моста праз раку Нёман у аг. Масты Правыя, бібліятэкі ў г.Масты і прыастаноўлена мадэрнізацыя пяці навучальных устаноў раёна за кошт сродкаў Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця.

– Якім будзе вынік спецыяльнай ваеннай аперацыі Расіі ва Украіне? – пацікавіліся дзесяцікласнікі.

– Любыя ваенныя дзеянні – гэта заўсёды трагедыя! Я спадзяюся на хуткае завяршэнне гэтага канфлікту. Перамовы паміж прадстаўнікамі Расійскай Федэрацыі і Украіны даюць нам добрыя надзеі. Спадзяюся, што хутка ў нашых суседзяў усталюецца мір.

Напрыканцы сустрэчы Андрэй Антонавіч пажадаў  настаўнікам школы працягваць патрыятычную работу ва ўстанове адукацыі. Адзначыў, што ў Год гістарычнай памяці мы павінны помніць свае карані, стабільна працаваць на блага нашай краіны. А галоўнае – сумеснымі намаганнямі перадаваць базавыя каштоўнасці міру, дружбы і добрасуседства нашага народа маладому пакаленню, каб выхаваць маладых людзей сапраўднымі патрыётамі сваёй краіны.

Ірына КАНДРАТОВІЧ,

класны кіраўнік 10 класа

Дубненскай сярэдняй школы 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио