Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда?
АктуальноМолодёжьМолодёжь

Ад вады чакай бяды, калі побач няма побач смельчака

Ад вады чакай бяды, калі побач няма побач смельчака28 июля 2011 — 10:00

У шаснаццаць год  амаль кожны  бачыць сябе героем, лічыць  здольным, калі не на гераічны, дык хоць бы на  ўчынак, дастойны захаплення і павагі. Праўда, калі наступае той рашаючы для подзвіга момант, на яго аказваюцца  здольнымі і гатовымі  толькі адзінкі.  І ніхто дакладна не бярэцца прадказаць, каго чакае слава і павага.  

 Яшчэ зранку дзевятнаццатага ліпеня  Дзмітрый Халупа, навучэнец Слонімскага прафесійна-тэхнічнага ліцэя, дапамагаў бацькам па гаспадарцы, адным словам, для яго быў звычайны дзень. А  ўжо вечарам пра  геройства Дзімы  загаварыла ўся Вялікая Рагозніца, нават дарослыя мужчыны з павагай паціскалі яму руку і гаварылі: “ Ты, Дзіма, маладзец, сапраўдны герой!”

Было спякотна. І апоўдні Дзіма са сваёй стрыечнай сястрой Машай вырашылі схадзіць   на мясцовы вадаём.   Каля семнаццаці гадзін там, як і заўсёды ў спякотныя дні,  адпачывала і плавала нямала людзей, у тым ліку і дзяцей. Спачатку Дзіма не  звярнуў ўвагі на крыкі дзяцей: “Ратуйце, топяцца людзі!” Хлопец думаў: малыя жартуюць.

Калі прыгледзеўся і зразумеў, што сапраўды топяцца людзі, без доўгіх ваганняў кінуўся на дапамогу.  Дзмітрый  з васьмі год добра плавае, займаецца спортам. Малога Жэню ён вынес з вады без асаблівых цяжкасцей, А каб выцягнуць з вады мужчыну, давялося клікаць на падмогу: вельмі слізкія былі пліты, пакрытыя цінай, яны не дазвалялі хутка выбрацца на бераг.

Ужо пазней на беразе Дзмітрый, як сапраўдны выратавальнік, аказваў пацярпелым першую медыцынскую дапамогу.      А дома  юнага героя  са слязьмі  і абдымкамі сустракалі мамы— яго ўласная і Людміла Іосіфаўна, мама Жэні.

Ірына Станіславаўна Халупа, мама Дзмітрыя, і цяпер не скрывае трывогі за сына, расказвае, што вельмі хвалявалася за яго, бо з Дзімай і вадой былі звязаны непрыемныя выпадкі, пакуль не пабачыла сына жывым і цэлым, у галаву лезлі ўсякія недарэчныя думкі. Яшчэ больш удзячна Дзмітрыю  Людміла Іосі-фаўна Палубок, мама выратаванага Жэні.

 У гераічным учынку Дзмітрыя ёсць і знак лёсу. Яго самога двойчы выратоўвалі ад  няшчасця на вадзе, апошні раз у паза- мінулым годзе, калі, ныраючы, хлопец сур’ёзна параніў галаву.

—Цяпер мая чарга быць выратавальнікам для іншых,— сур’ёзна тлумачыць свой учынак Дзмітрый Халупа.Палічылі сваім абавязкам выказаць словы ўдзячнасці геройскаму хлопцу і работнікі Мастоўскай выратавальнай станцыі.            Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ                        


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио