Абрады і традыцыі, якія захаваліся на беларускай зямлі, характарызуюць народ, які тут жыве. Беражлівае стаўленне да сваіх продкаў, да сваіх вытокаў прымушае сучасных беларусаў прытрымлівацца тых ці іншых правілаў.
Леў ГЛУШЫЦКІ, студэнт ГрДУ імя Я. Купалы:
— Вельмі паважаю беларускую мову. Яна займае асобае месца ў жыцці маёй сям’і: два гады таму было вырашана, што кожны размаўляе только на роднай мове. Лічу, што гонар краіны - гэта тое, што захаваўся фальклор. Дзе яшчэ можна пачуць такія выдатныя песні, убачыць нацыянальныя танцы? Кожны з нас павінен паважаць роднае слова, традыцыі і культуру роднай краіны.Алеся ДРАГУН, сувязіст “Белтэлекам”:
-- Беларуская мова — гэта мова нашай краіны! Мне вельмі падабаюцца вершы беларускія, і нават некалькі кніг прачытала для свайго задавальнення. Толькі шкада, што людзей з такім маўленнем не ўсе разумеюць! Трэба вучыцца паважаюць родную мову і ганарыцца тым, што мы беларусы.Яўген ТОЎКАЧ, студэнт Мінскай духоўнай семінарыі і акадэміі:
— Прырода Беларусі – прыгожая і непаўторная. Векавыя пушчы змяняюцца бязмежнымі палямі, а блакіт азёр – бліскучымі стужкамі рэк. Беларусы спрадвеку любілі і шанавалі сваю маці-прыроду. Лічу, што жыхары краіны павінны шанаваць перш-наперш прыроду. Гэта люстэрка чалавека. Беларускія святы лічацца самымі цікавымі і традыцыйнымі.Вікторыя МАРКЕВІЧ, маладая маці:
-- Родная мова — сімвал аўтарытарнасці дзяржавы. Трэба арганізоўваць у нашым горадзе больш святаў, дзе захоўваліся б традыцыі беларускай культуры і гучала мілагучная беларуская мова. А якія прыгожыя нацыянальныя беларускія касцюмы! Радуюць вока нашы артысты, напрыклад, ансамбль «Ярыца», якія заўсёды выступаюць у нацыянальным адзенні. Хацелася б, каб да нас прыязджалі прадстаўнікі іншых культур.
Беларуская культура займае асобае месца сярод іншых культур. Калі чалавек будзе забываць аб шанаванні культурнага мінулага, то светлага будучага трэба будзе чакаць доўга. Хай кожны пачне з сябе і ўспомніць, чым яшчэ павінны ганарыцца беларусы.
Г. МАКАР
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад